Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 242 госцяў анлайнЗАВІША (Zawisza) |
Крыштаф Станіслаў (20.4.1666—15.8.1721)
Пісьменнікмемуарыст, перакладчык, аратар, дзяржаўны дзеяч Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся на Слонімшчыне ў сям'і пісара Вялікага княства Літоўскага i мінскага старосты А.Завішы. Страціўшы ў раннім дзяцінстве бацьку, знаходзіўся пад апекай дзядзькі канцлера Марцыяна Агінскага. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве. 3 1685 староста мінскі, з 1720 ваявода мінскі. Прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыцці, удзельнік пасольства К.Гржымалтоўскага ў Маскву, некалькі разоў быў паслом i маршалкам сойма (1697, 1718, 1720). Неаднаразова мяняў палітычную арыентацыю. Опечатку быў прыхільнікам караля Аўгуста I, у час Паўночнай вайны прыняў бок Станіслава Ляшчынскага. У 1686 у выніку жаніцьбы з Тэрэзіяй Тышкевіч атрымаў багаты пасаг, што дало яму магчымасць заняцца ў вясковай цішы літаратурнай дзейнасцю. Аўтар пераробкі італьянскага рамана «Любасць без перамен» (1688), шэрага прамоў на соймах, сабраных яго дачкой Б.Радзівіл (Завішай) у кнізе «Водгук прыемных мелодый» (Варшава, 1728), i інш. Найбольш значныя ў яго літаратурнай спадчыне «Успаміны» (Варшава, 1862), дзе апісаны норавы i уклады жыцця беларускай шляхты канца 17—пач. 18 ст., гістарычныя падзеі, да якіх аўтар меў непасрэднае дачыненне. |