ЗАГУРСКІ Антоні

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 104 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

50.4%UNITED STATES UNITED STATES
22.4%CHINA CHINA
7.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.6%GERMANY GERMANY
2.5%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЗАГУРСКІ Антоні

Вучоны правазнавец у Вялікім кня­стве Літоўскім у 2й палове 18 ст.; адзін з першых свецкіх прафесараў Віленскай акадэміі, дзе выкладаў цывільнае права. Выступаў з крытыкай судаводства i некаторых іншых бакоў палітычнага  жыцця  ЛітоўскаБеларускай дзяржавы. Яго погляды выкладзены ў прамове «Пра высакароднасць, неабходнасць i карысць юрыспрудэнцыі ці прававой разважлівасці», сказанай ім 21.7.1761 у Віленскай акадэміі (прамова надрукавана ў тым жа годзе). У адпаведнасці з тагачаснай прыродазнаўчаправавой дактрынай ён лічыў, што   «ўсякае   права   можна   назваць «боскім». Асновай прыроднага права 3. лічыў боскі закон — вечны i універсальны  закон Сусвету, да якога павінна дапасоўвацца чалавечае заканадаўства. Таму юрыспрудэнцыю ён тлумачыў як навуку аб боскіх i чалавечых законах,   закліканых  вызначаць,   што справядліва, а што не. Ён быў упэўнены, што веданне юрыспрудэнцыі неабходна ўсім людзям, якія выконваюць грамадскія   i   дзяржаўныя   абавязкі, асабліва суддзям. Ён рэзка крытыкаваў пагарду да прававой навукі, з трывогай адзначаў, што права не вывучаецца ні ў  адной  школе  ЛітоўскаБеларускай дзяржавы.  Становішча ў судаводстве ацэньваў   як   крызіснае.   Узвышэнне ролі прававой навукі ў жыцці грамадства  i  імкненне  паставіць  закон  на месца самавольства сведчылі пра наспелую тэндэнцыю да перагляду асноў феадальнага права. Гэта дае падставы гаварыць,   што  3.   —  адзін  з  папярэднікаў прыродазнаўчаправавога вучэння ў асветніцкай думцы Беларусі i Літвы апошняй трэці 18 ст. Яго меркаванні   адносна   неаходнасці   прававой адукацыі ўсяго насельніцтва дзяржавы адпавядаюць патрабаванням нашай сучаснасці.