Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 86 госцяў анлайнЗАЛУСКІ Лука (1604—76) |
Філосаф, педагог. Нарадзіўся на Міншчыне ў шляхецкай сям'і. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце. Выкладаў паэтыку, рыторыку, філасофію, тэалогію ў гэтым i інш. універсітэтах Рэчы Паспалітай. Выкладчыцкую дзейнасць сумяшчаў з царкоўнаадміністрацыйнай. Пад прозвішчам свайго вучня М.Мнішкі (відаць, Мнішка быў мецэнатам 3.) выдаў у Вільні ў 1640 твор пад назвай «Агульная філасофія...», які з'яўляецца цікавай крыніцай філасофскай культуры 17 ст. Поруч ca змястоўным выкладаннем шырокага кола праблем, што звычайна разглядаліся ва універсітэцкіх курсах філасофіі, твор адлюстроўвае выразную індывідуальную філасофскую пазіцыю аўтара. Гэта 3гадовы курс філасофіі, прачытаны 3. у Віленскім універсітэце ў 1638—40. Складаецца з 2 частак: «Практычнай філасофіі» i «Тэарэтычнай філасофіі». Першая прысвечана пытанням маральнасацыяльнага характеру i ўключае раздзелы «Этыка», «Эканоміка», «Палітыка». Другая змяшчае «Логіку», «Натуральную філасофію» i i «Метафізіку». 3. фармальна выкарыстаў арыстоцелеўскі падзел філасофіі на практычную i тэарэтычную. Але ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі пра ролю філасофскіх ведаў i канчатковую мэту ён паставіў на першы план навукі пра чалавека, а не навукі пра прыроду i спосабы пазнання. Ён адышоў ад афіцыйна прынятай у позняй схаластыцы метадалогіі, якая прадпісвала вывучэнне філасофіі пачынаць з логікі, затым пасля года яе вывучэння пераходзіць да філасофіі прыроды, да метафізікі i толькі, калі застанецца час, сцісла выкладаць этыку. У гэтым прадпісанні праяўлялася арыентацыя, якую на сучаснай мове назвалі б саентыстыкай. 3. арыентаваўся на гуманістычны ідэал ведаў. Для яго філасофія не столькі навука, колькі мудрасць, «настаўніца ў норавах». Адсюль адпаведнае разумение філасофіі: ён лічыць яе прызванай служыць удасканаленню чалавечай маралі i грамадскага жыцця людзей. Што тычыцца тэарэтычнай філасофіі, то ў гэтым раздзеле 3. выкладае традыцыйную для позняй схаластыкі сістэму ведаў. Яна ўключае 3 часткі: рацыянальную філасофію, або логіку, натуральную філасофію, ці фізіку, i метафізіку. Логіка па сутнасці змяшчае фармальналагічную праблематыку, элементы тэорыі пазнання, філасофіі i мовы.
Літ.: Чернышева Л.А. Латиноязычная традиция в культуре белорусского барокко // Белоруссика. Мн., 1980; Я е ж. «Практичная філасофія» Лукі Залускага // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 2; Памятники философской мысли Белоруссии XVII—первой половины XIII в. Мн., 1991. С, 91—92; Bieliсski J. Uniwersytet Wileсski (1579—1831). Krakуw, 1899—1900. Т. 2. S. 394; Т. 3. S. 360—361. Л.А.Чарнышова. |