ІЯЎЛЕВІЧ (Я ў л е в i ч )

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 191 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

50.4%UNITED STATES UNITED STATES
22.4%CHINA CHINA
7.3%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.6%GERMANY GERMANY
2.5%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ІЯЎЛЕВІЧ (Я ў л е в i ч )

Ігнацій (26.9.1619—каля 1686)

 

Педагог асветнік, пісьменнік, грамадскі i царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'i небагатага магілёўскага мешчаніна. Першапачатковую адукацыю атрымаў у г.Шклоў. Потым вучыўся ў розных бакалаўраў Магілёўскай брацкай школы, тры гады вывучаў тэалогію i медыцыну ў Замойскай акадэміі (Полыпча). Пасля вучобы працаваў выкладчыкам у КіеваМагілянскай калегіі, быў прафесарам свабодных на­вук. Разам з рэктарам гэтай калегіі С.Пачаскім ' удзельнічаў у арганізацыі ў Ясах (цяпер Румынія) славянагрэкалацінскай акадэміі — першай буйной малдаўскай навучальнай установы, якая адкрылася ў 1640. Калі быў студэнтам 2га курса філасофіі, 31.8.1647 пастрытся ў Кіеве ў манахі. Пэўны час жыў у Львове, Яраслаўлі (у Галіцыі), Кракаве, Скіце, Камянцы, Сочаве (у Валахіі), Оршы i інш. месцах. 3 1655 жыў у Полацку, быў ігуменам Богаяўленскага манастыра, пры якім адкрыў школу i бібліятэку. У 1660 стаў таксама архімандрытам Полацкага Барысаглебскага манастыра. Жывучы ў Полацку, апекаваў мясцовых паэтаў i Філарэта Утчыцкага, i Сімяона Полац­кага, падтрымліваў прыязныя адносіны з тагачаснымі рускімі дзяржаўнымі i культурнымі дзеячамі Ф.Рцішчавым i Л.АрдынНашчокіным. У час прыезду ў Полацк цара Аляксея Міхайлавіча (1656)  выступіў з прамовай. Прымаў актыўны ўдзел у Маскоўскім царкоўным саборы 1660 па справе патрыярха Нікана. Апошнія звесткі пра I. ўтрымліваюцца ў перапісцы з маскоўскім патрыярхам Іаакімам за студзень—сакавік 1686.

3 літаратурнай спадчыны I. да нашага часу дайшла яго аўтабіяграфічная запіска на польскай мове (апублікавана ў 1886 С.Голубевым), у якой прыведзены важныя матэрыялы па гісторыіі гарадской аДукацыі 2й чвэрці 17 ст. i пра цесныя культурныя i педагагічныя ўзаемасувязі беларускага i ўкраінскага народаў. Захаваліся яго прамовы з нагоды розных рэлігійных i палітычных падзей таго часу i некалькі лістоў I. да Сімяона Полацкага. Вядомы таксама яго дэкламацыя на прыезд у Магілёў віцебскага, аршанскага, мсціслаўскага i магілёўскага епіскапа Іосіфа Гарбацкага (4.8.1650) i некалькі элегічных вершаў, створаных на ўзор элегій Авідзія. У паэзіі I. яскрава выявіліся рысы сілабізму.

 

Тв.: [Творы] // Древняя российская вивлиофика... 2 изд. М., 1788. Ч. 3. С. 309— 312, 116—322, 335—337 , 367 —369, 372—374, 392.

Літ.: Псторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Мн., 1968. Т. 1. С. 363—364. А.ф.Коршунаў.