Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 203 госцяў анлайнІЯЎЛЕВІЧ Фама |
Беларускі пісьменнік i педагог 1й паловы 17 ст. Нарадзіўся ў Магілёве. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, у сярэдзіне 1620х гадоў — у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. 3 канца 1620—пач. 1630х гадоў рэктар Кіеўскай брацкай школы, з 1632 займаўся педагагічнай дзейнасцю ў Магілёўскім, a ў 40я гады ў Слуцкім брацтвах. Аўтар кнігі «Лабірынт, або Заблытаная сцежка, у якой прыгожая Мудрасць паказвае найкарацейшы шлях магіляўчанам i іншым ва ўсіх ix пачатках. Напісана студэнтам філасофскага факультэта Фамой Іяўлевічам» (Кракаў, 1625, на польскай мове). Гэта маналог Мудрасці, звернуты да малодшага Магілёўскага брацтва i наогул да ўсяго беларускага мяшчанства i славян, якія насялялі Беларусь i Украіну. Твор вылучаецца свецкай, дэмакратычнай накіраванасцю, пазбаўлены тэалагічнага пакрыцця, прасякнуты ідэямі сацыяльнай перавагі. На першым плане ў ім актыўнасць асабістага i грамадскага быцця, мудрасць, на яго думку, даецца не дзеля боскіх адкрыццяў ісцін, а для разумения ўсяго існуючага, пазнання самога сябе, прыроды, грамадства. Яна дазваляе адказаць i на самыя складаныя філасофскія, i на простыя пытанні, практычныя патрэбы людзей. Галоўнай ідэяй твора з'яўляецца патрыятычная ідэя адраджэння «славянскага народа», духоўнай асветы моладзі. Аўтар заклікаў аб'яднаць намаганні ў ратаванні краіны, вывесці яе са складанага i заблытанага шляху нягод i ўзрушэнняў.
Літ.: Голенченко Г.Я. Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI—середине XVII в. Мн., 1989. С. 121 — 124. |