КАРПІНСКІ (Karpinski)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 563 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КАРПІНСКІ (Karpinski)

Францішак (4.10.1741 — 16.9.1825)

 

Паэтсентыменталіст, асветнік, жыц­цё i творчасць якога звязаны з беларускай культурай. Нарадзіўся ў в.Галаскоў Каламыйскага рна ІванаФранкоўскай вобл. (Украіна). Вучыўся ў езуіцкіх школах Станіслава i езуіцкай акадэміі ў Львове. У 1770—71 жыў у Вене, з 1780 — у Варшаве, дзе быў прыняты ў двары Чартарыйскага, удзельнічаў у творчых сустрэчах. Вакол яго як вядучага паэта польскага сентыменталізму групаваліся дзеячы культуры Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку І.Быкоўскі, Ф.Князьнін. Напачатку пісаў псалмы народнага тыпу, потым, адыходзячы ад лірычналюбоўнага кірунку, ствараў простыя на­родныя песні («Свецкія песні»); у аснову адной з ix паклаў беларускую на­родную песню «Пайшла дзеўка ў рэчку па ракі». Яго ўсё больш цікавілі фальклорныя матывы, i ён выкарыстоўваў ix у розных жанрах («Падарожжа па зачараванай краіне»). У 1781—82 К. наведаў Гродна i Вільню. Больш як 30 гадоў ён арандаваў зямлю на Гродзеншчыне i Пружаншчыне. У 1819 набыў ва ўласнасць фальварак Хорашаўшчына ў Ваўкавыскім пав. (цяпер Свіслацкі рн), дзе пачаўся прынцыпова новы этап жыцця i творчасці паэта. Ён гаспадарыў на ўласным кавалку зямлі, разам з сялянамі працаваў у полі, вучыў сялянскіх дзяцей у школе, адкрытай ім у Хорашаўшчыне. Сяляне спявалі яму песні, расказвалі быліны, казкі, i К. старанна пранікаў у новы свет жыцця беларускага народа. Вакол яго групаваліся мясцовыя літаратурныя сілы. 3 ім падтрымлівалі сяброўскія сувязі сын мінскага войскага, перакладчык «Інкаў» Ж.Мармантэля С.Клакоцкі, астраном М.ПачобутАдляніцкі, К.Хадкевіч, І.Кулакоўскі. Тут ён стварыў некалькі глыбока філасофскіх твораў пра сутнасць жыцця, про­стыя чалавечыя радасці i каштоўнасці, у т.л. «Размову Платона ca сваімі вучнямі» (Гродна, 1803). Карыстаючыся добрымі адносінамі з гродзенскім губернатарам Д.Кошалевым, К. прапанаваў яму некалькі праектаў сацыяльных рэформ (удасканаленне землекарыстання, судоў). Цікавіўся творчасцю маладых пісьменнікаў, якія пісалі на беларускай мове. Напр., ён збіраў вершы Ф.Рысінскага з намерам выдаць ix, перапісваўся з паэтампубліцыстам, палітычным i культурным дзеячам Беларусі i Літвы І.Храптовічам, лісты да якога, напісаныя ў вершаванай форме, прасякнуты філасофскім роздумам. Цікавіўся К. праблемамі духоўнага жыцця краю, прымаў удзел у педагагічных дыскусіях. У некаторых творах («Да Станіслава Малахоўскага», «Чынш») ён выказваў спачуванне сялянам, заклікаў улады да вызвалення ix ад паншчыны. Займаўся перакладам на польскую мову твораў французскага пісьменнікаасветніка ЖДэліля. Твор­часць К. паўплывала на творчасць В.ДунінаМарцінкевіча.

Дэмакратычнаасветніцкі светапогляд К. з ухілам да эмацыянальнама­ральных дамінантаў адбіўся на яго паэтычнапісьменніцкай дзейнасці i выявіўся   ў   спецыяльных   філасофскаэтычных  i эстэтычных творах  («Пра красамоўства ў прозе ці вершах», «Пра шчасце  чалавека»  i  інш.).  Найболын цікавіла асветніка філасофская праблема чалавека i яго становішча ў свеце. На яго погляды паўплывала заходнееўрапейская філасофская i грамадская думка, але погляды К. былі больш самастойныя, чым у іншых асветнікаў Беларусі. Ён апіраўся ў асноўным на асабістае жыццё, на сваё арыгінальнае i вельмі асабістае бачанне свету i ча­лавека, яго мараль i інш. Чалавек, па­водле К., атрымаў ад прыроды процілеглыя часткі спадчыны: страсці, чуласць сэрца, што адпавядаюць эмацыянальнай чуласці, i розум. Страсці — гэта пачатак i зародак усялякага зла, а «чулае сэрца» — наадварот, натураль­ная якасць чалавека, аснова i ўмова дабрачыннасці.    Па    сутнасці,    гэта пазіцыя,   блізкая   да   Русо,   у   якога проціпастаўлялася прырода i культура. Штучныя  формы грамадства  псуюць першапачатковую добрую прыроду ча­лавека. Зварот чалавека да ўласнага «чулага сэрца» i пазнанне самога сябе —  гэта  сапраўдны   шлях  да  нармалізацыі  чалавечых адносін i  выпрамлення самой асобы. Наогул, лічыў К., трэба больш натуральнасці, талерантнасці, чалавечай лагоднасці i спачування, што, відаць, блізка да беларускай ментальнасці ці менталітэту. Такім чынам, у поглядах К. «чуласць» — першапачатковая якасць чалавека i вырашальны элемент міжчалавечых сувязей — стала цэнтральным паняццем, а таксама вызначальнікам яго эстэтыч­ных i мастацкатворчых поглядаў, а «чулае   сэрца»   —   інструментам   сапраўднай каштоўнасці паэтычнага твора.

Тв.: Dziela. Т. 1—4. Warszawa, 1806; Pamietniki. Warszawa, 1898.

Літп.: М а л ь д з i с А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Kostriewiczow а Т. Model liryki sentymentalnej w twor­czosci Franciszka Karpiсskiego. Wroclaw etc, 1964. Э.К.Аарашэвіч.