Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 88 госцяў анлайнКАРПОВІЧ Лявонцій |
(свецкае імя Л о н г i н , Л о г i н ; пасля 1580— верасень 1620)
Пісьменнікпалеміст, педагог, царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і святара. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Выступаў супраць Брэсцкай уніі 1596. У 1609 на Варшаўскім вальным сойме як віленскі дэпутат выступіў з прамовай у абарону праваслаўя. Садзейнічаў выданню «Фрынаса» i «Граматыкі» М.Сматрыцкага. У 1610 за выданне «Фрынаса» i іншых палемічных твораў па загадзе караля Жыгімонта III Ваза на 2 гады зняволены ў турму. 3 1613 архімандрыт Віленскага Святадухаўскага манастыра. Узначальваў навучальную i выдавецкую дзейнасць праваслаўнага брацтва ў Вільні i Еўі, быў рэктарам брацкай школы. Аўтар твораў «Казанне двое...» (Еўе, 1615), «Казанне на пахаванне князя В.В.Галіцына» (Вільня, 1619), прадмовы да кнігі манаха Фікарыя «Вертаград душэўны» (Вільня, 1620) i прадмовы да выдання перекладу тлумачэнняў Златавуста на «Отча наш». 3 рукапісных твораў К. вядомы казанне «У нядзелю перад нараджэн нем Хрыстовым» i некалькі лістоў за 1619 год, пасланых ім ад імя Віленскага брацтва Львоўскаму брацтву i манахам на Афон. Казанні К. адметныя ўзнёслым, тыпова барочным стылем. Яны глыбока эмацыянальныя i прасякнутыя духам царкоўнай ідэалогіі. Катэхізісная форма (пытанне — адказ), выкарыстанне рэлігійнай сімволікі, вобразных параўнанняў надавалі яго творам дынамічнасць i эмацыянальна ўздзейнічалі на чытача i слухача. К. імкнуўся выклікаць у кожнага глыбокае разважанне i змагаўся з пункта погляду хрысціянскіх ідэалаў за маральную чысціню чалавека. Адсюль у казаннях падкрэсленая прыхільнасць да царкоўнай i свецкай дыдактыкі як сродку грамадскага выхавання. Адзін з нямногіх публіцыстаў таго часу, якія звярталіся да жывой народнай мовы, што ў сваю чаргу з'яўлялася важным сродкам у развіцці нацыянальнай культуры. Памяці К. прысвечаны «Казанне на чэснае пахаванне... Лявонція Карповіча» М.Сматрыцкага (Вільня, 1620) i паэтычны твор «Лямант у свеце ўбогіх на жаласную смерць... Лявонція Карповіча» (Вільня, 1620).
Літ.: Харлампович К. Западнорусские православные школы XVI и начала XVII в. Казань, 1898. С. 397—399; Карский Е.Ф. Белорусы. Пг., 1921. Т. 3, (Вып. 2]. С. 135—140; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 172—174, 224—225; Укра'інські письменники. Кйі'в, 1960. Т. 1. С. 358—361. М.Б.Батвіннік, Г.Я.Галенчанка. |