Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 94 госцяў анлайнКАРПОВІЧ Міхаіл |
Францішак (4.10.1744— 5.11.1803)
Палітычны i царкоўны дзеяч, багаслоўасветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Камянец Берасцейскага ваяводства ў дробнашляхецкай сям'і. Адукацыю атрымаў у Брэсцкім езуіцкім калегіуме (1751—61). 3 1767 прафесар філасофіі ў Варшаўскай семінарыі, з 1771 выкладаў багаслоўе ў Кракаве, у 1772—74 багаслоўе i царкоўную гісторыю ў епархіяльнай семінарыі пры касцёле св. Казіміра ў Вільні. У 1774 быў дэлегатам правінцыяльнага канвента ў Варшаве. Яго погляды на духоўнае i свецкае выхаванне — спроба дастасаваць вальнадумства да рэлігійнага аскетызму. 3 1783 прафесар дагматычнай тэалогіі ў Галоўнай літоўскай школе ў Вільні. Займаўся таксама прапаведніцкай дзейнасцю, пісаў вершы з нагоды розных падзей у жыцці мясцовых магнатаў, прапагандаваў ідэі французскіх асветнікаў. К. адзін з першых на Беларусі i ў Літве распачаў крытыку прыгону i жорсткага абыходжання паноў з сялянамі. Ён быў прыхільнікам Канстытуцыі 3га мая 1791, накіраванай на ліквідацыю феадальнай анархіі, палітычнае i эканамічнае ўмацаванне Рэчы Паспалітай, змагаўся за ажыццяўленне яе прынцыпаў. У час паўстання 1794 уваходзіў у паўстанцкі ўрад. Пасля задушэння паўстання царскія ўлады выдалі загад на яго арышт. Пэўны час К. хаваўся ў Варшаве. Потым паўлегальна жыў у маёнтку Гражышкі на Сувалыпчыне, які атрымаў ад біскупа І.Масальскага. Сабраў там багатую бібліятэку. |