Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 209 госцяў анлайнКАРСКІ Мацей (1662—1717) |
Прадстаўнік схаластычнай філасофіі на Беларусі і ў Літве. Біяграфічных звестак пра яго амаль не захавалася. Невядома i яго месца нараджэння, аднак устаноўлена, што ён быў доктарам філасофіі i тэалогіі, у 1696—99 — прафесарам Віленскай акадэміі. Ад традыцыйнага выкладання схаластыкі часта адступаў, уводзячы элементы прыродазнаўства, спасылаўся на некаторых філосафаў i вучоных Новага часу. Аўтар некалькіх навуковых прац, у тым ліку «Курса філасофіі i логікі...» (1696, рукапіс захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы Вільнюскага універсітэта), трактата «Аб праве i справядлівасці». «Курс філасофіі i логікі» падзелены на трактаты: «Логіка як мова навукі», «Фізіка як скарбніца навук», «Трактат аб метэорах», «Трактат пра пачатак i гібель або нараджэнне i заняпад», «Трактат аб элементах», «Трактат пра душу», «Першая навука метафізіка», «Тайны навукі этыкі». У трактаце «Пра душу» значная ўвага ўдзяляецца аналізу пачуццяў, уяўленняў i інш. элементаў псіхалогіі; падрабязна апісаны розныя органы пачуццяў, што сведчыць пра адыход ад схаластычнай філасофіі. Праблемы права i справядлівасці разглядаў з абстрактных пазіцый.
Літ.: История философии в СССР. М., 1968. С. 428. Т. 1; Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971. С. 18—19. Э.К.Дарашэвіч. |