КУЛЕША Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 466 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУЛЕША Ян

Алаізій (1660—1706)

 

Каталіцкі палеміст канца 17—пач. 18 ст. Нарадзіўся на Палессі. Быў нейкі час місіянерам у Маскве. Аўтар твора «Праваслаўная вера» (Вільня, 1704), у якім прасачыў гісторыю праваслаўнай царквы да канца 17 ст. Насуперак ісціне ён сцвярджаў, што пры князю Уладзіміру «Русь прыняла рымскакаталіцкую веру» i першыя кіеўскія мітрапаліты не былі ў схізме (царкоўным расколе). Аднак пазней Русь апынулася ўцягнутай у схізму. Адна яе частка была спустошана татарамі, а другая падпарадкавана язычніцкай Літве. Падкопамі схізматыкаўраскольнікаў тлумачыў К. паўстанне ў Віцебску 1623, а таксама антыфеадальную i нацыянальнавызваленчую вайну ўкраінскага i беларускага народаў пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Крытыка «страшэнных памылак схізматыкаў» i ўзвелічэнне «праўдзівай рымскакаталіцкай царквы» суправаджаліся ў К. апраўданнем польскакаталіцкай агрэсіі супраць рускага, бе­ларускага i ўкраінскага народаў. Як i іншыя каталіцкія палемісты, К. тэарэтычна абгрунтаваў i апраўдваў гвалтоўнае насаджэнне каталіцызму, нацыянальныя i рэлігійныя ганенні ў Рэчы Паспалітай.