КУНЦЭВІЧ Іасафат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 463 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
КУНЦЭВІЧ Іасафат

(1580—12.11.1623)

 

Уніяцкі царкоўнапалітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, святы пакутнік. Нарадзіўся ва УладзімірыВалынскім у збяднелай шляхецкай сям'i, якая выехала туды з Беларусь Пачатковую адукацыю атрымаў у віленскай праваслаўнай школе. Паводле сведчання біёграфаў, К. з дзяцінства вылучаўся цягай да малебнаў i экзальтаваным настроем. Каля 1599 прыняў унію i пад уплывам езуітаў стаў яе гарачым прыхільнікам. Пасля прыняцця манаства ў 1604 уступіў у базыльянскі ордэн i накіраваны І.Пацеем у Віленскі СвятаТраецкі манастыр. Шчыры аскет у штодзённым жыцці К. у вольны ад малітваў   i   набажэнства   час   чытаў

 

 

свяшчэнныя кнігі i складаў свае, накіраваныя супраць праваслаўя. У канцы 1608 ці ў пач. 1609 пасвечаны ў святары. Ён блізка сышоўся з І.В.Руцкім (пазней віленскім мітрапалітам), разам з якім вёў гарачыя спрэчкі з праваслаўнымі. У 1613 К. прызначаны ігуменам Быценскага манастыра, у тым жа годзе стаў i быў да 1617 архімандрытам Віленскага СвятаТраецкага манастыра. За тэты час ён многа зрабіў для д'обраўпарадкавання мана­стыра, арганізацыі базыльянскага ордэна. Па рэкамендацыі Руцкага ў 1617 прызначаны епіскапам віцебскім i адначасова каад'ютарам да полацкага архіепіскапа Гедэона Бральніцкага, чалавека старога i слабага. Пасля смерці Бральніцкага ў канцы 1618 К. стаў полацкім архіепіскапам. У Полацк ён прыбыў ca спецыяльнай місіяй ад мітрапаліта Руцкага — падняць унію ў гэтым краі. Гэта адпавядала i яго жаданню, таму ён з запалам пачаў выконваць даручаную яму місію, не спыняючыся нават перад гвалтоўнымі метадамі ўвядзення уніі. Непамяркоўнасць К. выклікала пратэст з боку праваслаўных. Нават уніяты i католікі асуджалі яго метады і перасцерагалі ад непажаданых вынікаў. Канцлер Л.Сапега спрабаваў праз Руцкага крыху ўтаймаваць К, сам асабіста ўшчуваў яго. У сваім лісце да К. ад 22.3.1621 Сапега, у прыватнасці, пісаў: «Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбухторылі і, скажу, прымусілі на­род   рускі   да   адпору   i   зламання

ўчыненае   яго   каралеўскай   міласці прысягі». Але К. не прыслухаўся да разумных парад i перасцярог. Ён зачыняў праваслаўныя цэрквы, не дазваляў праваслаўным выконваць набажэнствы нават у дамах ці ў будынках паза населенымі месцамі, хапаў ix святароў i кідаў у турмы, здзекаваўся над праваслаўнымі святынямі. Насельніцтва Полацка яшчэ не было уніяцкім, аднак не супраціўлялася ўвядзенню уніі, даволі пакорна прыняло К. i арганізавала яму ўрачыстую сустрэчу.  Напачатку спакойна прыняў яго i Віцебск, але ён адчуваў, што вялікай прыязні да уніі тут няма. Зусім інакш павялі сябе жыхары Магілёва, дзе было праваслаўнае брацтва. Калі К. з атрадам пад'ехаў да гарадской брамы, яна аказалася зачыненай, a насельніцтва падрыхтавалася да ўзброенага адпору місіі новага архіепіскапа. К. паскардзіўся каралю Жыгімонту III, які жорстка расправіўся з непакорным      горадам:      кіраўнікоў паўстання пакаралі смерцю, на гараджан налажылі штраф, a ўсе праваслаўныя цэрквы перадалі уніятам. Адпор К. далі i жыхары Оршы. Адтуль ён накіраваўся ў Віцебск, дзе таксама пачаў ганенні на праваслаўных. Цярпенню   гараджан   прыйшоў   канец,   i 13.11.1623 яны забілі К., а яго цела кінулі ў Зах. Дзвіну. За забойства К. ўлады жорстка расправіліся з жыхарамі Віцебска: 19 адсеклі галовы, каля 100 з тых, што паспелі збегчы, былі завочна   прыгавораны   да   пакарання смерцю, а ix маёмасць была канфіскавана.   Горад  быў  пазбаўлены  ўсіх правоў самакіравання, яго ратуша разбурана, з цэркваў зняты званы. Папа рымскі Урбан VIII ухваліў жорсткія меры караля Жыгімонта III Вазы. К. быў абвешчаны пакутнікам, a ў 1867 папа Пій IX прылічыў яго да святых як «патрона для Расіі i Полыпчы».

 

 

К. — аўтар палемічных i багаслоўскіх твораў «О фальшованю писм словеньских...», «Правілы для уніяцкіх

прэсвітэраў», «Катэхізісу», 6 артыкулаў у кнізе Л.Крэўзы «Абарона еднасці...» (1617) i інш. У сваім сачыненні «Пра хрышчэнне св. Уладзіміра» К. даказваў, нібыта руская царква першапачаткова былі каталіцкай.

Літ.: Сапунов А. Река Западная Двина. Витебск, 1893. С. 389—392; Говорский К. Иоасафат Кунцевич, по­лоцкий униатский архиепископ. Вильна, 1865. Г.А.Маслыка.