МАТУШЭВІЧ Марцін

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 601 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МАТУШЭВІЧ Марцін

(1714—1773)

 

Дзяржаўны дзеяч, пісьменнікмемуарыст, перакладчык. Нарадзіўся ў в. Ельня Брэсцкага пав. (непадалёку ад Камянца). Адукацыю атрымаў у езуіцкіх школах Драгічына i Брэста. Быў пісарам Брэсцкага гарадскога су­да, неаднаразова выбіраўся паслом сойма Рэчы Паспалітай, займаў пасаду брэсцкага стольніка. У 1763—64 быў галоўным дарадчыкам К.Радзівіла, пас­лом вольнага сойма, на якім каралём выбраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У 1767 набыў вядомасць як дзеяч Радамскай канфедэрацыі, якую ўзначальваў К.Радзівіл, напісаў некаторыя акты гэтай канфедэрацыі, за што рашэннем сойма 1768 адзначаны вялікай грашовай прэміяй «За заслугі». У гэ­тым жа годзе атрымаў пасаду брэстлітоўскага кашталяна i стаў сенатарам Рэчы Паспалітай.

У мемуарных творах М. адлюстраваны многія праблемы гісторыі Рэчы Паспалітай, палітычныя, прававыя i этычныя погляды розных пластоў тагачаснага грамадства. Найбольш аналітычнага матэрыялу такога роду ў яго кнізе «Мемуары кашталяна брэсцкалітоўскага», выдадзенай у Варшаве (т. 1—4, 1876) А.Павінскім з грунтоўным   уступным   артыкулам   «Пражыццё i творы Марціна Матушэвіча». У цэнтры ўвагі гэтага твора пануючае шляхецкае саслоўе, якое пісьменнік падзяляў на тры асноўныя групы: магнатаў, сярэднюю i дробную шляхту. Ён паказаў становішча ў грамадстве кож

най з гэтых груп, падкрэсліваючы ix маёмасную, сацыяльную i палітычную няроўнасць, намаляваў партрэтную галерэю буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай саксонскага перыяду, прывёў біяграфічныя звесткі пра ix, падрабязна апісаў ix дзеянні i ўчынкі. Цэнтральныя персанажы кнігі — нясвіжскія князі Міхал i Кароль Радзівілы, канцлер Вялікага княства Літоўскага Міхал Чартарыйскі. Паводле значэння польскага даследчыка Б.Крулікоўскага, «паслужлівы панегірыст» М. з цяжкасцю адшукваў у сваіх герояў станоўчыя рысы, таму ix характарыстыкі найчасцей пачынаў з агульных фраз («на­божны», «вялікага сэрца», «асаблівай дабраты» i г.д.) i толькі потым, у асцярожнай форме, маляваў ix сапраўднае аблічча. Напрыклад, пра магната Людвіка Пацея, брэсцкага падкаморыя, М. пісаў, што ён быў «дастаткова красамоўны», «меў дастаткова i сэрца», да таго ж быў «бязмежна шчодрым i гасцінным», аднак вылучаўся помслівасцю i звычайна гаварыў: «Калі ў мяне ка­меней кінуць — я яго схаваю, кінуць другім i трэцім — я i ix схаваю, але калі прыйдзе час, то, кінуўшы адразу ўсе тры камяні, абавязкова пападу ў свайго праціўніка». 3 «Мемуараў...» М. паўстаюць (часта не па волі аўтара) такія рысы магнатаў, як індывідуалізм, клопат найперш пра свае ўласныя інтарэсы, славалюбства, фанабэрыя, якія ў ix практычнай дзейнасці абарочваліся самавольствам, палітычным вераломствам i двурушніцтвам. Працэс выраджэння магнацтва прасочваецца ў «Мемуарах...» М. на прыкладзе роду Радзівілаў, які некалі даў шэраг вядомых дзяржаўных i ваенных дзеячаў Рэчы Паспалітай. Міхала Радзівіла, які ў сярэдзіне 18 ст. быў гетманам Вялікага княства Літоўскага, М. характарызуе як абмежаванага, слабахарактарнага i безыніцыятыўнага чалавека. Іеранім Радзівіл, брат Міхала, харунжы Вялікага княства Літоўскага, па сведчанні аўтара, праславіўся сваёй жорсткасцю. Марцін Радзівіл у сваім маёнтку ў Чарнаўшчах (на Брэстчыне) стварыў сапраўдны гарэм, здзекаваўся са сваіх вязніц, трымаў ix у холадзе i голадзе, а дзяцей ix забіваў. Кароля Радзівіла, у якога М. шмат гадоў быў дарадчыкам i «прыяцелем» i якога пазней прызналі псіхічна хворым чалавекам, ён паказвае як авантурыста, скандаліста i п'яніцу. Напрыклад, М. апісвае такі эпізод: у 1755 К.Радзівіл як маршалак трыбунала ў Мінску запрасіў да сябе ў госці сваіх прыхільнікаў i прадстаўнікоў процістаячай партыі, якая падтрымлівала канцлера Чартарыйскага, i жорстка расправіўся з імі. Шмат увагі надаваў пісьменнік аналізу псіхалогіі сярэдняй шляхты, падкрэсліваючы яе бездапаможнасць i поўную залежнасць ад магнатаў. Калі аднойчы сам М. не паладзіў з М.Чартарыйскім, то ўсе ад яго адвярнуліся: «I застаўся я тады ў Навагрудку як бедная авечка ў воўчай пашчы».

Антымагнацкі настрой выразна праявіўся i ў трох арыгінальных «Дадатках» М. да зробленага ім перакладу на польскую мову «Сатыр» Гарацыя (1784). Калі ў «Мемуарах...» залеж­насць ад магнатаў i паслужніцтва апісваецца ім як нешта само сабой зразумелае, то ў «Дадатках», напісаных у апошні перыяд яго жыц­ця, болып сур'ёзна крытыкуецца сквапнасць, прагнасць, свавольства i помслівасць буйных феадалаў. Так, у другім «Дадатку» ён адзначаў, што т. зв. «прыяцелі» магнатаў з ліку шляхты вымушаны былі пастаянна рабалепстваваць перад імі. Ix «дружба» з багацеямі «тужлівая», ніхто з ix «не свабодны сказаць смела праўду» i даводзіцца ім або «выконваць несправядлівыя загады», або «баяцца панскай пометы i крыўды». Аднак крытыка магнацкага свавольства ў М. спалучалася з абаронай «залатой вольнасці» шляхецтва. Праўда, у «Мемуарах...» параўнальна мала гаварылася пра дробную шляхту, да якой i сам М. як прадстаўнік сярэдняй шляхты ставіўся пагардліва. Што датычыць простых людзей, сялян, то пра ix ён згадваў вельмі рэдка, мімаходзь, толькі ў сувяз! з апісаннем учынкаў магнатаў i шляхты. Але i тыя нешматлікія матэрыялы пра сялян сведчаць, што у маёнтках магнатаў i шляхты сістэматычна прыніжалі ix чалавечую годнасць,   расплачваліся  прыгоннымі   заўзаемныя даўгі i паслуті, за самую нязначную правіннасць ix збівалі i катавалі.

Адно з цэнтральных месцаў у «Ме­муарах...» М. адведзена павятовым соймікам i трыбуналам, якія адыгрывалі выключна вялікую ролю ў жыцці правінцыяльнай шляхты. 3 твора відаць, што магнаты выдзялялі значныя сумы на падачкі сваёй кліентуры, на подкуп паслоў з процілеглага лаге­ре, за што тыя павінны былі паведамляць пра ўсё, што там адбывалася. Так, у 1757 І.Радзівіл асігнаваў на правядзенне брэсцкага сойміка грошы, з якіх на вярбоўку шляхты брэсцкія ротмістры Іеранім i Ян Дамброўскіл атрымалі па тысячы злотых, брэсцкі харунжы Верашчака, які належаў да процілеглай партыі, — 2 тыс. злотых, брэсцкі пісар Букавецкі, пра якога бы­ло вядома, што ён «ад усіх браў, але ні да кога не быў добразычлівым», — 2 тыс. злотых. Найболып важныя пытанні, паводле сведчання аўтара, вырашаліся не на саміх пасяджэннях, а за кулісамі. Амаль усе соймікі суправаджаліся ўсеагульнымі папойкамі, а то i крывавымі сутычкамі: не дапамагалі грошы i віно — у ход ішлі шаблі i пісталеты. Подкупам i спойваннем дэпутатаў, інтрыгамі i шантажом суправаджалася i дзейнасць трыбуналаў. Сам М. неаднаразова выбіраўся чле­нам трыбунала, не раз выступаў там то ў ролі «істца», то ў ролі «адказчыка». Ён шчыра прызнаецца ў атрыманні «прэзентаў», якія давалі членам трыбунала, называв прозвішчы дэпутатаў i сумы грошай нават у тых выпадках, калі подкупам займаўся ён сам. Часам абставіны складваліся так, што ўдзельнікі судовых працэсаў упарціліся, цяжба зацягвалася, а, каб выйграць справу, дастаткова было толькі атрымаць перавагу ў адзін голас. У такіх выпадках рабіліся загады любым спосабам пазбавіцца ад аднаго з дэпутатаў, не спыняючыся нават перад злачынствам. І.М. прыводзіць такі прыклад: у 1755 у час Віленскага трыбуна­ла пінскі падстароста Францэвіч запрасіў да сябе ў госці дэпутата Юзафа Валадковіча i разам ca сваім прыяцелем напалі на яго. Валадковіч атрымаў 26 ран ад шабельных удараў i ледзьве выжыў. Расказваючы пра дзей­насць трыбунала ў Навагрудку (1757), якім верхаводзіў М.Чартарыйскі, М. адзначае, щто дэпутаты «па загадзе князя канцлера ад хрысціянскай веры маглі б адступіць». Залежнасць судоў i трыбуналаў ад самавольства магнатаў М. паказваў i ў «Дадатках». Паводле яго слоў, у судзе магнат мог абвінаваціць свайго праціўніка ў нешляхецтве, абвясціць яго незаконнанароджаным, а папярэдне выкрасці дакументы ці зрабіць фалыпывы запіс; ён «сумленне страціць», але «на чужой пагібелі разбагацее». У творах М. асвятлялася не толькі дзейнасць соймікаў i трыбуналаў, якія функцыяніравалі на ўзроўні паветаў, ваяводстваў i правінцыі, але i палітычнае супрацьстаянне магнатаў i шляхты на ўзроўні вышэйшых дзяржаўных інстытутаў Рэ­чы Паспалітай, ix барацьба за павелічэнне сваёй долі ў раскрадаемай дзяржаўнай маёмасці, за даходныя пасады. Знайшлі ў «Мемуарах...» адлюстраванне i кансерватыўнарэлігійная ідэалогія шляхецтва, побыт i норавы царкоўнаслужыцеляў, здольнасць некаторых з ix знайсці самыя «высокамаральныя» аргументы ў абарону сваіх уласных, карыслівых інтарэсаў. Сярод духавенства нярэдка сустракаліся людзі невысокай маралі, a ў духоўных судах, як i ў свецкіх, працвіталі хабарніцтва, папярэдняя апрацоўка членаў суда, умяшанне магнатаў, несправядлівыя прыгаворы i г.д.

Прыведзеныя ў творах М. канкрэтныя факты сведчылі пра складаныя працэсы i супярэчнасці ў сацыяльнаэканамічным, палітычным i духоўным жыцці Беларусі i Літвы ў сярэдзіне 18 ст. Вядомы даследчык гісторыі Рэчы Паспалітай 18 ст. Ю.Барташэвіч назваў «Мемуары...» М. творам «неацэннага значэння ў гістарычных i бытавых адносінах». У артыкуле «Пра брэсцкага кашталяна Матушэвіча як паэта» (1759) ён даў высокую ацэнку яго паэтычнай i перакладчыцкай дзейнасці. В.Спасовіч напісаў спецыяльную працу «Марцін Матушэвіч як мемуарыст» (1881), у якой назваў яго галоўны твор «багацейшай крыніцай для пазнання маральнай фізіяноміі Польшчы сярэдзіны 18 ст.», а яго аўтара «адным з найболып характэрных нашых прадстаўнікоў гэтага рухавага веку». Многія польскія гісторыкі выкарыстоўвалі творы М. для ўзнаўлення гістарычнага фону даследуемых падзей, вывучэння псіхалогіі i побыту розных слаёў грамадства ў тагачаснай Рэчы Паспалітай. На жаль, да багатай спадчыны М. вельмі рэдка звярталіся беларускія вучоныя, хоць у яго «Мемуарах...» пераважаюць матэрыялы па гісторыі, звычаях i норавах насельніцтва белерускалітоўскіх зямель.

 

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971; Кутшеба С. Очерк истории обще­ственногосударственного строя Польши: Пер. с пол. Спб., 1907; Krуlikowski В. Marcina Matuszewicza о czasach saskich swiadectwe // Kwartalnik historyczny. 1968. №2; Яго ж . Marcin Matuszewicz zapom­niany satyryk wczesnego Oswiecenia // Prze­glad Humanistyczny. 1965. №5.