МЛОЦКІ Тадэуш

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 610 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МЛОЦКІ Тадэуш

Філосафасветнік 2й паловы 18 ст. Біяграфічных звестак пра яго не захавалася. Вядома толькі, што ў 1799 ён выдаў у Вільні кнігу «Пасведчанне з вытокаў натуральнага права». У прадмове да гэтага твора М. паведамляў чытачам, што сабраў у ім думкі мудрых вучоных, якія найболып грунтоўна пісалі пра дзяржаву і натуральнае права. Але «Пасведчанне...» не проста змяшчала вытрымкі з твораў розных філосафаў і прававедаў, а было самастойнай працай, у якой даваліся ацэнкі выказванняў і каментарыі да іх. У 1й частцы кнігі «Аб пачатках натуральнага права» разглядаюцца пытанні аб прыродзе чалавека з пункту погляду права, сутнасці натуральнага права, як яно ўзнікла і да т.п. Натуральным правам, сцвярджаў М., з'яўляецца ўсё тое, што чалавечы розум прадпісвае людзям для надзейнага і ўпэўненага іх руху да мэты, якую яны сабе ставяць або павінны ставіць, г. зн. да сапраўднага шчасця. Навука пра натуральнае права ўключае ў сябе захаванне і функцыяніраванне добрых, найлепшых парадкаў у грамадстве. Таму «права народаў», грамадскае права, царкоўнае права — усё гэта натуральнае права». М. падкрэсліваў, што па сваёй сутнасці натуральнее права адносіцца да чалавека таму, што яно кіруе яго справамі і накіроўвае яго да мэты, а зыходзячы з гэтага «кожны можа сабе ўсвядоміць, што пачатак гэ­тага права выводзіцца з самой прыроды і стану людзей».

Светапогляд М. дуалістычны, аднак часам ён пагаджаецца з палажэннямі матэрыялістычнага сенсуалізму. Паводле яго вызначэння, чалавек, «узяты ў сваёй цэласнасці, з'яўляецца разум­ней жывой істотай, якая складаецца з матэрыяльнага цела і бессмяротнага духа». Апісваючы здольнасці людзей, аўтар падкрэслівае, што ўсе ўражанні чалавек атрымлівае з навакольнага свету праз органы пачуццяў з дапамогай мозга, гаворыць «аб вобразах, якія адлюстраваны ў мозгу». М. імкнецца знайсці крытэрый справядлівасці ў прававых адносінах, хоць гэтыя спробы давалі абстрактныя і далёкія ад канкрэтнагістарычнага аналізу рэчаіснасці. Такім крытэрыем, на яго думку, з'яўляецца прынцып шчасця большасці. Свой крытэрый ён разгортвае ў палеміцы з іншымі філосафамі. Так, М. крытыкуе як памылковы і шкодны тэзіс Т.Гобса, што крыніцай панавання і права з'яўляецца перавага сілы, якой нельга процістаяць. Логіка пярэчання М. зводзіцца да наступнага: не ўсё тое, што прымушае людзей рабіць перавагай сілы, павінна быць імі ўсвядомлена; калі яны і вымушаны часова падпарадкавацца знешняй сіле, то ў іх застаецца права вызваліцца ад ярма, калі ўзнікнуць адпаведныя акалічнасці. У такім падыходзе выяўляецца ўплыў тэорыі «грамадскага дагавору» Ж.Ж.Русо, хоць аўтар не акцэнтуе ўвагі на «праве народа на паўстанне супраць самаўладдзя», якое з'яўляецца адным з асноўных палажэнняў гэтага філосафа.

 

Літп.: Идеи гуманизма в общественнополитической и философской мысли Бело­руссии (дооктябрьский период). Мн., 1977.

Р.Н.Дожджыкава.