МУСНІЦКІ (Мusnіскі)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 231 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.3%UNITED STATES UNITED STATES
26.5%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.3%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МУСНІЦКІ (Мusnіскі)

Нікодым (16.2.1765 — 16.1.1805)

 

Паэт, драматург, гісторык, педагог. Нарадзіўся ў Літве, жыў у Беларусь Вучыўся ў Полацку і Оршы. Выкладаў

рыторыку, французскую мову i філасофію ў Мсціславе i Віцебску. 3 1800 выкладчык тэалогіі ў Полацкай езуіцкай калегіі. Для полацкага школьнага тэатра пісаў камедыі («Дзівак», 1800); «Падазронасць», 1802) i трагедыі

(«Смерць Цыцэрона», «Флавій» i інш.). У Полацку выйшлі яго зборнікі «Тэатральныя забаўкі» (т. 1—2, 1803) i «Драбнейшыя паэтычныя забаўкі» (1804), у якіх выразна выявіліся стылявыя рысы класіцызму. Аўтар гісторыі езуітаў у Беларусі (рукапіс), падручнікаў. Эпічная паэма М. «Палтава» (Полацк, 1803), у якой праслаўляецца перамога рускіх войскаў над шведамі, выклікала ў 1817—18 вост­рую ідэйную палеміку паміж прыхільнікамі асветніцтва i езуітамі. Выступаў за пашырэнне асветы, збліжэнне Беларусі з Расіяй. А.В.Мальдзіс.