МЯДЗЁЛКА Паўліна Вінцэнтаўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 59 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

66.5%UNITED STATES UNITED STATES
13.1%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
6.7%CANADA CANADA
4.4%BELARUS BELARUS
1.6%AUSTRALIA AUSTRALIA
1.6%GERMANY GERMANY
1.4%CHINA CHINA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
МЯДЗЁЛКА Паўліна Вінцэнтаўна

МЯДЗЁЛКА Паўліна Вінцэнтаўна

(12.09 1893, в. Будслаў Мядзельскага р-на – 13.02.1974),  дзяячка беларускай культуры. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966). Зрабіла значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, яе дзейнасць спрыяла беларускаму нацыянальна-культурнаму Адраджэнню. Скончыла агульнаадукацыйныя курсы ў Пецярбургу (1914). Арыштоўвалася польскай дэфензівай ў маі 1920 г. Адна з першых выканала ролю Паўлінкі ў аднайменнай камедыі Янкі Купалы ў Пецярбургу ў 1913 г. Сябравала з Янкам Купалам, які прысвяціў ёй верш. У 1924 г. арыштавана латышскай паліцыяй. 18 ліпеня 1930 г. арыштавана карнымі органамі БССР і адпраўлена ў Маскву. З прычыны псіхічнай хваробы праз некалькі месяцаў вызвалена з турмы, але да канца жыцця знаходзілася пад пільным наглядам карных органаў.

 

Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Мядзёлка Паўліна”. З нізкі “Дзеячы Беларускага нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15см

 


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Паўліна Мядзёлка. Дзяячка нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння.

Актыўная ўдзельніца тэатральных гурткоў на Беларусі,

настаўніца першых беларускіх школ”. 1992.

ДВП, алей. 50х40 см.