НАРВОЙШ Франц

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 590 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НАРВОЙШ Франц

Міліконт (15.1.1742 — 26.6.1819)

 

Багаслоў, філосаф, матэматык. Нарадзіўся ў Вількамірскім пав. Ковенскай губ. Скончыўшы ніжэйшае езуіцкае вучылішча, у 1756 перайшоў у езуіцкую калегію ў Шэнбергу. Там уступіў у ордэн езуітаў i паехаў у Вільню, куды ў гэты час прыбылі вядомыя матэматыкі, выгнаныя з Фран­цы!, — езуітьі Расаньёль i Флеры. У ліку нямногіх слухачоў ён быў дапушчаны да заняткаў вышэйшай матэматыкай пад кіраўніцтвам французскіх вучоных i дамогся вялікіх поспехаў у гэтай навуцы. Яму была прапанавана кафедра вышэйшай матэматыкі i присвоены ступені доктара філасофіі i доктара багаслоўя. 3за непаразуменняў з кіраўніцтвам Н. быў пазбаўлены кафедры i пасяліўся ў Гродне, дзе выкладаў паэтыку. Пазней выкладаў ма­тэматыку ў Нясвіжы, потым пад яго кіраўніцтвам i пры непасрэдным удзеле праводзілася вызначэнне геаграфічных шырот многіх мясцовасцей Літвы i Беларусі. Быў кіраўніком ра­бот па ўрэгуляванні рэчышча Немана i знішчэнні перашкод для суднаходства па гэтай рацэ. Пакінуў шмат цікавых карт па гідратэхніцы. Пасля скасавання езуіцкага ордэна Н. была прапанавана кафедра філасофіі ў Вільні, але ён адмовіўся i пайшоў на службу да А.Гызенгаўза, каб дапамагчы ў развіцці народнага гандлю i прамысловасці ў Гродне. Дзеля набыцця аптычных прыбораў для мяркуемай адкрыцца ў Гродне астранамічнай абсерваторыі ездзіў у Англію, Германію, Галандыю. Пасля вяртання зза мяжы ўзначаліў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, застаўшыся кафедральным віленскім канонікам i настаяцелем гродзенскага i сапоцкінскага прыходаў. На думку біёграфаў, гэта быў самы адукаваны з былых віленскіх езуітаў. Памёр у Вільні.