НЕЗАБІТОЎСКІ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 466 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
НЕЗАБІТОЎСКІ Станіслаў

Ян (24.9.1641—1717)

 

Мемуарыст. Паходзіў з Навагрудчыны. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме. Кальвініст. Служыў у Б.Радзівіла i кіраваў яго адміністрацыяй у Слуцкім княстве. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Выконваючы абавязкі адміністратара, зрабіў шэраг паездак па Беларусі, Літве, Польшчы, Прусіі i Сілезіі. У 1682—1700 сістэматычна вёў дзённік, у які запісаў свае назіранні, уражанні, розныя падзеі i факты. Дзённік (дыярыуш) — рукапіс памерам каля 900 старонак — з'яўляецца багатай крыніцай для вывучэння жыцця, звычаяў i культуры шляхты Вялікага княства Літоўскага, асабліва Мінскага ваяводства, дзе аўтар меў уласны маёнтак Ятры. Рукащс мемуараў, а таксама вялікая эпісталярная спадчына Н. (болыи за 600 лістоў да розных асоб) зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Вар­шаве (архіў Радзівілаў).