Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 207 госцяў анлайнНЕСЯЛОЎСКІ Казімір |
Ігнацы [1676(7)—1754]
Дзяржаўны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, пісьменнік. Паходзіў з перамышльскіх зямель. Жыў у в. Варончы i Ясянцы на Навагрудчыне. Пасол на сойм Рэчы Паспалітай (1722). 3 1733 маршалак навагрудскі. Пасля адрачэння ад престолу Станіслава Ляшчынскага (1736) падтрымліваў кандыдатуру i даказваў паходжанне ад Ягелонаў саксонскага курфюрста Аўгуста, які ўрэшце i быў абраны каралём Рэчы Паспалітай пад імем Аўгуста III. У сваіх выступлениях i вершах з'едліва крытыкаваў няздольнасць Ляшчынскага правіць дзяржавай («хто да шапкі ёсць ствароны, не дасягне да кароны»). У знак удзячнасці за падтрымку Аўгуст III прапанаваў Н. Мсціслаўскае ваяводства, але той адмовіўся. Як сенатар неаднаразова ўдзельнічаў у соймах (1744, 1746, 1748). Быў прыхільнікам палітыкі расійскага імператара Пятра I, у 1737 наведаў Пецярбург. У канцы 1738 атрымаў пасаду кашталяна смаленскага. Часта наведваў Нясвіж, дзе сустракаўся з М.К.Радзівілам Рыбанькам, а апошні неаднаразова гасцяваў у яго маёнтку Варончы. Ва ўспамінах Радзівіл адзначыў, што ў час візіту ў Варончу 30.4.1752 ён застаў старога кашталяна зусім сляпым. Напэўна, гэты год i быў апошнім у жыцці Н. Як пісьменнік Н. пакінуў пасля сябе два зборнікі — «Публічныя забаўкі» (Пінск, 1743) i «Хатнія забаўкі» (1752). Апрача вершаў i эпітафій, у зборніках змешчаны эпісталярная спадчына аўтара, яго ўспаміны, прамовы, паслент, легенды, перадрукі розных дакументаў. Пісаў на польскай i лацінскай мовах. |