ПАЧОБУТ-АДЛЯНІЦКІ

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 26 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

45.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
32.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.8%SWITZERLAND SWITZERLAND
3.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
3%BELARUS BELARUS
1.3%GERMANY GERMANY
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАЧОБУТ-АДЛЯНІЦКІ

Марцін (30.9.1728—20.2.1810)

 

 

Беларускі асветнік, астраном. Нарадзіўся ў в. Сламянцы Гродзенскага пав. Вучыўся ў Гродзенскім езуіцкім калегіуме (1740—43). У 1745 насуперак волі бацькоў уступіў у ордэн езуітаў i адбываў у Вільні двухгадовы навіцыят. Потым вучыўся ў Слуцкай педагагічнай семінарыі i ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе сумяшчаў за­нята! па граматыцы i тэалогіі з наведваннем лекцый па філасофіі. У 1753— 54 вывучаў філасофію ў Віленскім універсітэце. Тут ён зацікавіўся астраноміяй i для ўдасканалення ведаў накіраваўся ў Пражскі універсітэт. У 1756 П.A. вярнуўся на радзіму i працягваў займацца тэа.логіяй i астраномі'яй. Атрымаўшы ў 1761 ступень бакалаўра тэалогіі, ён зноў выехаў на вучобу за мяжу, астранамічную прак­тику праходзіў у абсерваторыях Мар­селя, Авіньёна i Неапаля. Вынікі яго першых астранамічных назіранняў былі часткова апублікаваны французскім астраномам Э.А.Паліянам у кнізе «Мірны дагавор паміж Дэкартам i   Ньютанам»   (1763).   Вярнуўшыся   ў Вільню, у 1764 атрымаў тытул магістра філасофіі i свабодных навук i стаў арганізатарам i першым дырэктарам (1765—1807) Віленскай астранамічнай абсерваторыі. 3 1764 П.А. працаваў прафесарам Віленскай езуіцкай акадэміі, якую ў 1780 рэарганізаваў у Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага i быў яе рэктарам (1780— 1803).

Пад яго кіраўніцтвам у астранамічнай абсерваторыі на працягу больш як 30 гадоў вяліся даследаванні ў галіне астранамічнай навукі i прак­тика у т.л. назіранні за зоркамі i пла­нетам! Сонечнай сістэмы. П.A. стаў заснавальнікам навуковай школы, у якую ўваходзілі аб'яднаныя вакол Віленскай абсерваторыі вучоныяасТраномы Я.Снядэцкі, А.Стжэцкі, М.Глушневіч, П.Садыслоў, В.Карчэўскі i інш. Прадстаўнікі гэтай школы прызнавалі аб'ектыўнасць навакольнага свету i магчымасць яго ўсебаковага вывучэння i пазнання. Вялікае значэнне яны нада­вал! эмпірычным i рацыянальным метадам даследавання, лічылі асвету i авалоданне ведамі асноўнымі сродкамі прагрэсу чалавецтва. П.А. выказваўся за неабходнасць далейшага пранікнення ў таямніцы Сусвету, якія могуць быць раскрыты аб'яднанымі намаганнямі многіх людзей. Ён падтрымліваў ідэю існавання мноства сусветаў, падзяляючы гіпотэзу аб ix планетарнай будове. Зыходзячы з прызнання руху як неад'емнай уласнасці Сусвету, П.>А. імкнуўся выявіць i прааналізаваць фізічную прыроду рэальных працэсаў, ператварыць кожную прызнаную гіпотэзу ў стройную тэорыю, закон. Ён падкрэсліваў, што новая ідэя ці гіпотэза павінна быць пацверджана практыкай, а для ўстанаўлення сапраўднай прычыны руху Сонечнай сістэмы адносна іншых сусветаў патрэбны сістэматычныя i працяглыя назіранні. Нягледзячы на адсутнасць у яго працах канкрэтных выказванняў наконт вучэння М.Каперніка, П.А. фактычна лічыў правільнай распрацаваную ім геліяцэнтрычную сістэму будовы Су­свету, прымаючы адначасова ўдзел у дыскусіях па вызначэнні паняцця «Бог».

 

Віленскі універсітэт. Абсерваторыя

 

Вынікі   даследаванняў,    якія   праводзіліся ў Віленскай абсерваторыі, адлюстроўваліся ў спецыяльных рукапісных журналах назіранняў, якія сведчаць аб велізарнай працаздольнасці П.А., яго навуковым фанатызме i адданасці выбранай справе. Штодзённа ў гэтых журналах ён i яго памочнікі фіксавалі становішча планет Сонечнай сістэмы, Месяца, удакладнялі элементы руху нябесных цел, становішча сузор'яў, аналізавалі даныя комплексных даследаванняў многіх праблем (напр., адначасовае вызначэнне рознымі назіральнікамі каардынат Вільні, Гродна, Кракава). Пасля наведвання ў 1768—69 абсерваторый Англіі, Даніі, Германіі, Галандыі i Францыі П.А. арганізаваў даследаванні сонечных плям, спрабаваў вызначыць дакладную адлегласць ад Зямлі i Сонца, выкарыстаўшы надзвычай рэдкую з'яву — праходжанне Венеры паўз Со­нца (гэтаму перашкодзіла дрэннае надвор'е). Ён вёў назіранні сонечных i месячных зацьменняў, даследаваў перамяшчэнне камет, вывучаў зацьменні кольцаў Сатурна i спадарожнікаў іншых планет, значную ўвагу надаваў вывучэнню сузор'яў Быка i Скарпіёна, а таксама астэроідаў, працягваў працу па вызначэнні i ўдакладненні геаграфічных каардынат розных мясцін. Найболыпы вынік далі яго спробы вы­значыць размяшчэнне Меркурыя: яно было ўстаноўлена вельмі дакладна, i гэта паслужыла вядомаму французскаму астраному Ж.Ж.Лаланду матэрыялам для складання новых астранамічных табліц. Пра навуковую каштоўнасць даследаванняў Астранамічнай школы ' П.A. французскі вучоны напісаў у сваёй кнізе «Астранамічная бібліяграфія разам з гісторыяй астраноміі, ад 1781 да 1802» (1803), дзе, у прыватнасці, адзначыў адкрыццё П.А. новага сузор'я — Цяльца Панятоўскіх. 9.8.1773 П.А. разам з Ю.Міцкевічам i А.Стжэцкім зафіксавалі адкрыццё новай зорнай асацыяцыі. Паведамляючы пра дзесятак новых, «дастаткова прыгожых зорак», яны пісалі ў сваім «Журнале назіранняў»: «Шчыт Сабескага, які ззяе побач з іншымі зоркамі, абуджае ў нас жаданне па прыкладзе вялікага польскага астранома аддаць належнае славе нашага гасудара» (адсюль i назва першай зоркі новага сузор'я — Цялец Каралеўскі). Адкрыц­цё П.A. i яго аднадумцаў было зацверджана Парыжскай акадэміяй навук i ў 1878 уключана ў вядомы ката­лог Фламстэда. У 1793 П.A. ўдзельнічаў у комплексным даследаванні сонечнага зацьмення, якое праводзілася адначасова ў некалькіх пунктах зямнога шара, у т.л. ў Вільні, Гродне, Вар­шаве i Кракаве. Ён напісаў спецыяльныя працы, у якіх тлумачыў сонечныя зацьменні, рух планет, расказваў пра выкарыстанне матэматычных метадаў у астраноміі, шмат увагі надаваў практычнаму выкарыстанню дасягненняў навукі. П.А. займаўся таксама картаграфіяй, геадэзіяй i інш. У 1778 ён вы­браны членамкарэспандэнтам Французскай акадэміі навук.

Прыкметны ўклад зрабіў П.А. ў развіццё асветы ў родным краі, у папулярызацыю астранамічных i матэма­тычных ведаў. Як рэктар Віленскага універсітэта, ён прымаў удзел у дзейнасці Камісіі народнай адукацыі (Адукацыйнай камісіі) па Беларусі i Літве, у ажыццяўленні мер па ўдасканаленні навучальнага працэсу i выхавання навучэнцаў, дамогся перамогі над прыхільнікамі рэарганізацыі Віленскага універсітэта ў народны ліцэй (з прычыны доўгай адсутнасці медыцынскага факультэта i невялікіх кафедраў), арганізаваў ва універсітэце 2 аддзяленні — фізічнае (з факультэтамі матэматыкі, фізікі i медыцыны) i маральнае (з факультэтамі логікі i пра­ва), адкрыў 4гадовую школу падрыхтоўкі настаўнікаў. У 1773 П.А. распрацаваў праект заснавання ў Вільні спецыяльнага Таварыства (накшталт акадэміі навук), які прадугледжваў развіццё як фундаментальных тэарэтычных канцэпцый, так i канкрэтных ведаў у галіне геаметрыі, механікі, земляробства, анатоміі i інш. навук. У мэтах пашырэння навуковых ведаў сярод насельніцтва i болып эфектыўнага кантролю за выдавецкай дзейнасцю ён узначальваў універсітэцкую друкарню, якая ў ,1775 была набыта падскарбіем надворным літоўскім, кнігавыдаўцом А.Тызенгаўзам. Па яго прапанове на выкладчыцкую працу былі запрошаны вядомыя вучоныя Я.Жылібер, І.Страйноўскі, П.Галанскі, І.Багуслаўскі i інш.

 

Літ.: Дорошевич Э.К. «Cahiers des observations» Мартина Почобута и его школы // История и методология естество­знания. М.,  1966; Очерки истории фило­софской и социологической мысли Бело­руссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 235—239; Balinski М. Dawna Akademia Wilenska. Petersburg, 1862. S. 225—294.

М.Я.Рыбко.