ПАШКЕВІЧ Ян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 27 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

45.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
32.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.8%SWITZERLAND SWITZERLAND
3.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
3%BELARUS BELARUS
1.3%GERMANY GERMANY
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАШКЕВІЧ Ян

Казімір

 

Беларускі паэт 1й паловы 17 ст. Біяграфічных звестак пра яго не захавалася. Верагодна, паходзіў ca шляхецкага роду герба «Радван» з Ашмяншчыны. Захаваўся толькі адзін яго верш «Польска квітнет лаціною...», напісаны ў 1621 (апубл. ў 1842). Твор гэты — узор грамадзянскай патрыятычнай лірыкі, у ім выявіліся i асаблівасці сілабічнага вершаскладання. Паэт адзначае ролю роднай мовы ў грамадскім i культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага, ганарыцца міжнароднай славай свайго народа, верыць у яго несмяротнасць. Як сведчаць змест, паэтычная форма i мова верша, аўтар быў чалавек свецкі, высокаадукаваны, патрыятычна настроены беларускі шляхціц або мешчанін. Твор захаваўся ў Слуцкім спісе Статута Вялікага княст­ва Літоўскага 1529 i датаваны 1621. У гэтым спісе змешчаны яшчэ 5 аўтографаў паэта, а таксама запісы іншых асоб, якія сведчаць, што ў 1й палове 17 ст. рукапіс быў у Вільні, дзе, напэўна, i напісаны верш.

 

Аўгограф верша Я.К.Пашкевіча «Полска квітнет лaціною...»