ПІЛЬХОЎСКІ Давыд

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 28 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

45.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
32.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.8%SWITZERLAND SWITZERLAND
3.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
3%BELARUS BELARUS
1.3%GERMANY GERMANY
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПІЛЬХОЎСКІ Давыд

Зыгмунт (15.12.1735—4.12.1803)

 

 

Дзеяч эпохі Асветніцтва на Беларусі, пісьменнік, перакладчык, выдавец. Нарадзіўся ў радавым маёнтку Руткішкі на Беласточчыне. Вучыўся ў езуіцкіх школах. Насуперак волі мацідыседэнткі    (бацьку    страціў   у   раннім

дзяцінстве) у 1752 уступіў у ордэн езуітаў. Навіцыят i філасофскую навуку прайшоў у Вільні, дзе з восені 1757 пачаў педагагічную дзейнасць як прафесар граматыкі i паэтыкі ў Віленскім езуіцкім калегіуме. Апрача польскай, ён добра ведаў лацінскую i нямецкую мовы. У 1760 апублікаваў у мясцовай друкарні свой верш на ўшанаванне памяці нябожчыка графа А.Салагуба i прывітальную прамову да біскупа Ю.Залускага (апошнюю напісаў сумесна з К.Марушэвічам i М.ПачобутамАдляніцкім). Вывучаў тэалогію ў Віленскай акадэміі. На трэцім годзе навучання пасвечаны ў святары. У 1766, атрымаўшы ступені доктара філасофіі i магістра вольных навук, вярнуўся да педагагічнай дзейнасці. Выконваў абавязкі выхавальніка моладзі i спавядальніка. 3 1767 выклад­

 

 

Верш на смерць графа Д.Салагуба (тыгульны ліст). 1760.

 

чык багаслоўя i прафесар красамоўства, а з 1768 — i паэтыкі. У тым жа годзе выдаў у Вільні свае першыя пераклады рымскага гісторыка Салюсты «Пра змову Катыліны» i «Югурцінская вайна». У 1768 падрыхтаваў для вучняў дапаможнік па рыторьіцы (застаўся ў рукапісе, захоўваецца ў бібліятэцы Віленскага універсітэта). У 1769 склаў з сябе абавязкі святара i ахвяраваў на бібліятэку калегіума 28 тысяч злотых ca сваіх сродкаў. У 1771 у акадэмічнай друкарні надрукаваў свае пераклады Л.А.Сенекі «Пра міласць жыцця», «Пра жыццё шчаслівае», «Пра жыццё мудрае», «Пра спакой душы» i інш. 3 1773, калі акадэмічная друкарня перайшла ў пажыццёвае ўладанне ПачобутаАдляніцкага, П. стаў яе дырэктарам. У 1775 ён выдаў свой чарговы пераклад з Сенекі «Пра ласкавасць i гнеў». У 1778 П. атрымаў ступень доктара кананічнага права. У 1781 ён пачаў выданне перакладаў «Лістоў да Люцылія»

Сенекі (т. 1—4, Вільня, 1781—82), над якімі працаваў некалькі гадоў. Перак­лад быў забяспечаны каментарыямі, якасць яго была вельмі высокая, i лічылася, што да перакладаў А.Нарушэвіча з Тацыта праца П. займала першае месца. Працу гэту ён прысвяціў каралю Станіславу Панятоўскаму.

У 1783 П. стаў супрацоўнікам Камісіі народнай адукацыі i генераль­ным інспектарам школ Вялікага княства Літоўскага. Інспектаваў навучальныя ўстановы на Міншчыне i Навагрудчыне. Ён склаў для камісіі грунтоўны даклад, на падставе якога распрацаваў інструкцыю для інспектараў. 3 восені 1783 выкладаў у Галоўнай школе Вялікага княства Літоўскага лацінскую i польскую літаратуру (да 1793), якія ведаў дасканала. У 1787—88 ён апекаваў кандыдатаў на настаўнікаў у Галоўнай школе. У 1793 яму было прапанавана рэктарства ў Галоўнай школе, але ён адмовіўся. У тым жа годзе сойм прызначыў яго членам літоўскай Адукацыйнай камісіі. Незадоўга да смерці ўстанавіў вечную фундацыю ca свайго маёнтка ў Камаях i прыбытковага дома ў Вільні на падрыхтоўку 12 вучняў ca збяднелых шляхецкіх i мяшчанскіх сем'яў. Мецэнацкая i асветніцкая дзейнасць П. была адзначана дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэчы Паспалітай i Расіі. У 1800 ён абраны членам Варшаўскага таварыства сяброў навук.

Свае сацыяльныя погляды П. выклаў у кнізе «Адказ на пытанне: няўжо ў мінулыя стагоддзі нячуласць да прыгонных настолькі авалодала сэрцамі палякаў, што нават вучоныя заразіліся ёю? або дадатак да кнігі «Пра польскіх прыгонных» (Вільня, 1789, на польскай мове). П. быў салідарны з аўтарам кнігі «Пра польскіх прыгонных» Ю.Паўлікоўскім у тым, што прыгонніцтва антыгуманнае. Ён адзначаў, што многія прыгонныя гінуць не ад куль, не ад шабляў, не ад бізуноў: «Не кармілі, тым забілі. Псярня тлустая засталася, а палова вёскі ад голаду i нястачы вымерла. Такая наша чалавечнасць!»

 

Літ.: Januszkiewiczowa W. Da­wid Pilchowski jako profesor literatury w Szkole Gіуwnej W. Ks. Litewskogo // Ksiega pamiatkowa Ku uczczeniu 350 rocznicy zalozenia i 10 wsrzeszenia Uniwersytetu Wilenskiego. Wilno, 1929.