РАГОЎСКІ Казімір

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 54 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

45.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
32.6%UNITED STATES UNITED STATES
5.8%SWITZERLAND SWITZERLAND
3.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
3%BELARUS BELARUS
1.3%GERMANY GERMANY
1.2%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАГОЎСКІ Казімір

(9.6.1728—5.1.1810)

 

Тэолаг, філосаф, педагог. Нарадзіўся на Навагрудчыне. Вучыўся ў Слонімскім езуіцкім калегіуме, дзе ў 1735 уступіў у езуіцкі ордэн. Пасля праходжання 2гадовага навіцыяту i вывучэння рыторыкі i філасофіі ў 1750—55 выкладаў у Навагрудскім езуіцкім калегіуме. Наступныя 3 гады вывучаў тэалогію i грэчаскую мову ў Полацку, дзе ў 1759 пасвячоны ў святары. У 1760—61 прапаведнік у Слоніме. Напісаў жалобныя элегіі на смерць падканцлера Вялікага княства Літоўскага М.Сапегі. У 1761—62 прафесар паэтыкі i старажытных моў у Віленскім езуіцкім калегіуме. У 1763—65 выкладаў філасофію ў Крошынскім калегіуме, у 1766—67 — рыторыку на віленскім семінары для езуіцкіх клірыкаў, у 1768—70 — філасофію, маральную i палемічную тэалогію ў Віленскай акадэміі, займаючы пасады в.а. сіндыка акадэміі, дэкана філасофскага факультэта, асістэнта, прафесара філасофіі, рыторыкі, грэчаскай i лацінскай моў. Клапоцячыся пра пашырэнне вывучэння моладдзю ста­ражытных моў, зрабіў для слухачоў акадэміі моўны аналіз твораў Цыцэрона i Дэмасфена, знаёміў ix з творамі іншых класічных гісторыкаў i паэтаў старажытнасці. Чытаў таксама прыватныя лекцыі. 3 1783 быў на пенсіі, займаўся перакладамі з лацінскай мовы.У 1792 апублікаваў збор лацінскіх i грэчаскіх афарызмаў павучальнага харак­теру для моладзі. У 1798 запрошены на пасаду выкладчыке грэческай мовы, якую займаў да 1804.