РАДЗІВІЛ Альбрыхт

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 84 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.7%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
2.9%CANADA CANADA
2.8%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.7%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАДЗІВІЛ Альбрыхт

Станіслаў (1595—12.11.1656)

 

Прадстаўнік найбуйнейшага магнацкага роду на Беларусі, гісторык, аўтар мемуараў. Нарадзіўся ў Алыцы — адным з радавых маёнткаў. Ардынат алыцкі. 3 1612 быў паслом ад ваяводы валынскага. У 1619—23 падканцлер літоўскі,    з    1623    канцлер    вялікі літоўскі, староста віленскі, пінскі, аканом кобрынскі. У маладосці падарожнічаў па Заходняй Еўропе. Быў жанаты з Кацярынай з роду Любамірскіх. Карыстаўся аўтарытэтам сярод магнатаў, заступніцтвам караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, хоць быў паслядоўны абаронца прывілеяў Вялікага княства Літоўскага i адстойваў яго роўнасць з Полынчай. Як шчыры католік імкнуўся перашкодзіць іншаверцам. Заснаваў касцёл у Алыцы i езуіцкі калегіум у Пінску. Р. — аўтар многіх твораў, напісаных на латыні, частка з якіх выдадзена ў Вільні i перавыдадзена ў Варшаве. Найважнейшыя з ix: «Мемуары пра галоўныя падзеі, якія адбыліся ў Польшчы пасля смерці Жыгімонта III, г. зн. з 1632 па 1652» (пераклад Рачынскага, Познань, 1839), «Набожны дыспут, сабраны з некалькіх слоў пра ўслаўленне прасвятой дзевы Марыі» (Вільня, 1635, 4е выд., 1812), «Гісторыя пакут Хрыстовых» (3е выд., Вар­шава, 1655; Вільня, 1831). Пісаў пра дзяржаўную міжнародную, рэлігійную, сацыяльную палітыку правячых колаў Рэчы Паспалітай, пра культуру, звычаі, побыт i жыццё шляхты i вышэйшых саслоўяў.

 

Тв.: Memoriale rerum gestarum in Polonia. 1632—1656. T. 1—5. Wrocіaw, 1968—75; Panufnik o dziejach w Polsce. T. 1—3. Warszawa, 1980. М.К.Багадзяж.