Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 306 госцяў анлайнРАДЗІВІЛ Міхал Казімір |
Рыбанька (13.6.1702— 15.5.1762)
Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, мецэнат. Паходзіў з найбуйнейшага магнацкага роду на Беларусь Яго бацька Кароль I Станіслаў Радзівіл займаў пасаду канцлера, падкаморага i стольніка Вялікага княства Літоўскага. Маці Ганна Катажына з роду Сангушкаў. Як дзяржаўны дзеяч Р. з 1735 займаў пасады маршалка надворнага, літоўскага, з 1742 — кашталяна віленскага, з 1744 — ваяводы віленскага i гетмана вялікага літоўскага, быў старостам камянецкім i крычаўскім. У 1726 ён распачаў адбудову свайго Нясвіжскага замка, разбуранага шведамі ў 1706. Інтэнсіўна ён аднаўляў i разрабаваныя ворагамі каштоўнасці, у т.л. бібліятэку i калекцыі мастацкіх твораў. У 1750 ён аднавіў дзейнасць Нясвіжскай друкарні, абсталяванай у замку, адкрыў корпус кадэтаў, у якім рыхтаваў афіцэраў як для ўласнага войска, так i для войска Рэчы Паспалітай. Болып за ўсё ён праславіўся як мецэнат i стваральнік першых на Беларусі мануфактур. Мануфактуры «...ён вельмі любіў, ...на сваіх землях з карысцю заснаваў». Найбольш вядомымі былі першыя на Беларусі фаянсавая мануфактура, размешчаная ў в.Новы Свержань, нясвіжская габеленавая майстэрня i слуцкая персіярня (мануфактура шаўковых паясоў), дзе вырабляліся вельмі папулярныя ў той час залата i срэбратканыя паясы. 3 вырабаў габеленавай майстэрні наибольшую вядомасць набыў серыял, які адлюстроўваў найважнейшыя эпізоды з гісторыі роду Радзівіла, у тым ліку «Наданне тытула князя Свяшчэннай Рымскай імперыі Мікалаю Радзівілу Чорнаму імператарам Карлам V у 1547 г.», «Каранацыя Барбары Радзівіл», «Бітва князя Януша Радзівіла пад Кіевам», «Уціхамірванне бунтаў пад Славечнай», «Агляд войска пад Заблудавам» i інш. Для арганізацыі i кіраўніцтва вытворчасцю слуцкай персіярні Р. запрасіў на службу са Стамбула высокакваліфікаванага майстра Яна Маджарскага. Дапамагалі яму мясцовыя майстры, частка з якіх была паслана для навучання ў г. Станіслаў (цяпер ІванаФранкоўск). Вырабы слуцкай мануфактуры сталі такія папулярныя, што ўладальнікі падобных мануфактур перайшлі да выпуску паясоў па слуцкіх узорах. Нават у Францыі некалькі шаўкаткацкіх прадпрыемстваў наладзілі вытворчасць падобных. Але дзе б яны ні вырабляліся, тып гэтых паясоў атрымаў назву «слуцкіх». Шмат увагі Р. аддаваў нясвіжскаму тэатру, які ён стварыў разам з жонкай Францішкай Уршуляй Радзівіл. Напачатку гэта быў аматарскі тэатр. Калі прыгонная трупа была папоўнена нанятымі акцёрамі, ён набыў характер прафесійнага. Р. стварыў у Нясвіжы музычную, вакальную i балетную школы, для выкладання ў якіх запрасіў замежных спецыялістаўнастаўнікаў. Пры тэатры быў аркестр народных інструментаў, так званай літоўскай музыкі, была павялічана прыдворная капэла. Такім чынам, прыдворны тэатр стаў шматпрофільным i самым вялікім на Беларусі прафесійным тэатрам таго часу.
Літ.: Багадзяж М. Слуцкая персіярня // Зрок. 1991. № 6—7; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983; Шишиги на К.Я. Музы Несвижа. Мн., 1986; Syrokomla W. Wкdro*wki po i moich niegdyњ okolicach. Wilno, 1853. М.К.Багадзяж.
|