Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 419 госцяў анлайн
САКОВІЧ Фабіян |
[6.11.1742—1787(7)]
Паэт, перакладчык, педагог. Нарадзіўся на Беларусь У 1759—62 вучыўся ў Віцебскай i Нясвіжскай езуіцкіх калегіях. Потым працаваў выкладчыкам у Нясвіжы. 3 1766 жыў у Варшаве, у 1772—77 супрацоўнічаў у штотыднёвіку «Zabawy przyjemne i pozyteczne» («Забавы прыемныя i карысныя»), дзе апублікаваў большасць сваіх вершаў (некаторыя з ix прысвечаны ўраджэнцам i жыхарам Беларусі). На польскую мову пераклаў песні Гарацыя (т. 1—2, 1773—75). У 1777 жыў у маёнтку А.Нарушэвіча Павець (каля Пінска) i памагаў перапісваць тэксты яго «Гісторыі...». У 1778 пераехаў у в. Чарнаўчыцы (Камянецкі рн). |