СКАРУЛЬСКІ Антон

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 485 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СКАРУЛЬСКІ Антон

(1715—80)

 

Філосаф. Вучыўся ў Вільні. Выкладаў філасофію ў Слуцку i Нясвіжы. Быў рэктарам Навагрудскага i Барскага   езуіцкага   калегіумаў,   Віленскага

шляхецкага калегіума. У 1772—74 рэктар Віленскай акадэміі, з 1774 — дэкан яе тэалагічнага факультэта. У 1755 вы­даў у Вільні свой адзіны твор — «Каментарыі па філасофіі...». У ім выкладзены асноўныя філасофскія сістэмы Новага часу i адкрыцці ў прыродазнаўстве, прыведзены каштоўныя звесткі па астраноміі, механіцы i іншых галінах ведаў. Гэты твор доўгі час лічыўся падручнікам па філасофіі.

У вырашэнні светапоглядных праблем С. зыходзіў з неабходнасці ўзгаднення дасягненняў філасофіі i навукі Новага часу ca схаластычнымі канцэпцыямі i тэалагічнымі догмамі. Некаторыя палажэнні сярэдневяковай філасофіі арыстоцелізму ён імкнуўся абнавіць i «мадэрнізаваць», але пагаджаўся з тымі, штб атрыманы доследным шляхам. Ён пазбягаў агульных тэорый светапогляднага характеру, а то i адмаўляў ix. Гэта выявілася ў адносінах да вучэння М.Каперніка, да атамізму, тэорыі першасных i друтасных якасцей, праблем душы i інш. У «Каментарыях па філасофіі...» С. заяўляў: «Мы адмаўляем сістэму атамістаў у выкладанні Эпікура i выпраўленую Гасендзі, бо акрамя таго, што Эпікур недастаткова абгрунтоўвае непадзельнасць атамаў, здаецца, што абодва яны не маюць рацыі, калі прыпісваюць ім рухаючую сілу, нібыта ім метафізічна ўласцівую; бо ідэя актыўнай сілы звычайна проціпастаўляецца ідэі інертнай матэрыі — якую б яна ні мела будову i разнастайнасць; выводзіць усе станы толькі з адной будовы часціц было б нават нязручна». Сістэму X.Вольфа С. называў такой жа далёкай ад ісціны, як i папярэднія сістэмы. Крытыкаваў ён i сістэму І.Ньютана, асабліва яго канцэпцыю пра сілы прыцяжэння i адштурхоўвання, i проціпастаўляў ёй перыпатэтычную канцэпцыю абсалютнай субстанцыянальнай формы. 3 пазіцый кананізаванага арыстоцелізму С. крытыкаваў філасофію Г.Лейбніца i П.Гесендзі. Гаворачы пра бясконцасць Сус­вету, ;С. падкрэсліваў: «Існуе толькі адзін свет, а не мноства ix, як гэта ўяўлялася Дэмакрыту; i гэты адзіны свет не з'яўляецца бясконцым, як ра­зам з Дэмакрытам думаў Эпікур, не з'яўляецца ён i неакрэсленым, як гэта паказваў Картэзій, змешваючы матэрыю з прасторай; ён абмежаваны пэўнымі межамі сваёй велічыні, заснаваны ў пэўны час». Усё гэта, на яго думку, было вядома з рэлігійнай літаратуры, пацвярджалася лепшымі старажытнымі філосафамі, выключаючы аднаго Арыстоцеля, «які свету, на яго думку, даў вечнасць, чаго на самай справе не можа быць». Шмат хібаў знаходзіў С. у геліяцэнтрычнай сістэме М.Каперніка i сцвярджаў, што яна супярэчыць «фізічным аргументам i аракулам Святога Пісання».

У гнасеалагічных поглядах С. заўважаецца ўплыў сенсуалізму Дж.Лока. Ён лічыў, што рацыяналізм як метад пазнання не з'яўляецца 'універсальным, бо сапраўдныя веды даюцца i органамі пачуццяў. Паводле С., пазнанне навакольнай рэчаіснасці пачынаецца ў выніку ўздзеяння аб'екта на ор­ганы пачуццяў; узнікненне адчуванняў абумоўлена дзейнасцю «нервовай сістэмы i мозга, але ўсякае пачуццёвае ўспрыманне лічыцца не толькі ўспрыманнем знешняга свету, але i «пакутай цела ад таго, што органы пачуццяў змяняюцца пад уздзеяннем знешняга цела». Падобныя погляды выказвалі К.Нарбут i Б.Дабшэвіч. Паводле С, любое адчуванне ўключае тры элемен­ты: орган пачуццяў, уздзеянне, якое робіцца на яго, i здольнасць да ўспрымання гэтага ўздзеяння. Ён адзначаў, што адчуванні, выкліканыя ўздзеяннем знешніх аб'ектаў на нервовыя канцы, даюць уяўленне пра тое, што знаходзіцца ў знешніх целах i што сваім уздзеяннем можа абумоўліваць якуюнебудзь змену ў органах пачуццяў, напрыклад, цяпло, холад, смак i г.д. Такім чынам, механізм узнікнення адчуванняў набываў у С. часткова картэзіянскае тлумачэнне, падобнае да апісання безумоўных рэфлексаў. Адначасова С. падкрэсліваў, што ідэі ні ў якім разе нельга змешваць з матэрыяльным вобразам рэчаў, што гэты воб­раз з'яўляецца «цялесным i матэрыяльным» i служыць толькі матэрыялам для стварэння ідэй, якія «чыста духоўныя, бо яны з'яўляюцца чыстым станам розуму». Паводле С, матэрыяльны вобраз — гэта прадукт больш нізкай, падрыхтоўчай ступені пазнання (уяўлення); ідэя — гэта ўжо ўласна ра­зумение; увесь працэс пазнання — ад уздзеяння канкрэтных рэчаў на органы пачуццяў да разумения — вызначаецца як успрыманне. Матэрыяльны вобраз рэчы, узноўлены ў душы (розуме), ад­павядае ўяўленню, ідэя адпавядае ўспрыманню, абодва гэтыя этапы аб'ядноўваюцца ў працэс разумения. С. не быў безагаворачным прыхільнікам тэорыі прыроджаных ідэй. Галоўную задачу пазнання ён бачыў у тым, каб вылучыць з матэрыяльных утварэнняў усеагульнае паняцце сутнасці, дамагаючыся гэтага пастаяннымі пошукамі ісцінных, выразных i пэўных ідэй ці іншых рэчаў. С. перасцерагаў ад легкадумнага, некрытычнага адмаўлення ўсялякай новай ідэі без папярэдняга апрабавання яе розумам. Эклектызм С. найболып выразна праявіўся ў пытанні крытэрыя ісціны. Так, да дэкартаўскіх рацыяналістычных прынцыпаў выразнасці i дакладнасці ён дадаваў сенсуалістычнае палажэнне аб ролі пачуццяў у дасягненні выразнасці i дакладнасці пазнання, а таксама аўтарытэт Бога. С. лічыў, што нельга абараняць свае погляды, як i думкі іншых філосафаў, калі «гэтаму асабліва супраціўляецца розум», a «аўтарытэт свя­тых айцоў хаця i трэба заўсёды цаніць высока, аднак для таго, хто растлумачвае чыста філасофскія рэчы, ён зусім не абавязковы». У «Каментарыях па філасофіі...» С. відавочная тэндэнцыя да адмаўлення схаластычных аўтарытэтаў, шмат крытычных заўваг зроблена па тэорыі прыроджаных ідэй i інтуітыўнага пазнання. I ў той жа час для С. свет — вынік тварэння Бога, існаванне цел ён тлумачыў як узаемадзеянне матэрыі i формы. Чалавека разглядаў у якасці псіхафізічнага быц­ця, душу — як асаблівую субстанцию a ўзаемадзеянне яе з целам тлумачыў у адпаведнасці з сістэмай «фізічнага ўздзеяння», створанай у Новы час французскім філосафам Турнемінам на аснове картэзіянскага дуалізму ду­ху i матэрыі i таго, што душа размешчана ў адным участку цела — у мозгу. Па прыкладзе некаторых мысліцеляў Новага часу да трох традыцыйных частак логікі (паняцце, суджэнне i вывад С. дадаваў яшчэ праблему лагічнагс метаду, пад якім разумеў пэўны парадак навучання, накіраваны на спасціжэнне ісціны, або саму дзейнасць розуму, што ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі метаду. Пры гэтым С. адзначаў, што лагічны метал не з'яўляецца асобнай чацвёртай аперацыяй розуму, якая адрозніваецца ад траістага спосабу пазнання, як гэта ча­сам прынята лічыць. Лагічны метад С. падзяляў на «сінтэтычны, з дапамогаю якога пазнанне крок за крокам рухаецца ад простага да складанага, ад частак да цэлага, ад адзінкавага да ўсеагульнага i ад прычыны да вываду, i на аналітычны, пры дапамозе якога розум вяртаецца ад складанага да про­стага, ад цэлага да частак, што быццам вызваляюцца ад нейкіх сувязей». 3 да­памогаю гэтага метаду, паводле С, ствараюцца надзейныя крытэрыі для разумения ісціны i універсальныя прынцыпы навук.

 

Тв.: Комментарии по философии, или логике, то есть метафизике, общей и спе­циальной физике. Вильно, 1755 // Памят­ники    философской    мыли    Белоруссии

XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971; Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971; Очерки истории философской и со­циологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Цукерман А.Я. Фило­софская    мысль    Белоруссии    середины

XVIII в. Мн., 1980; Bieliсski I. Uniwersytet Wileсski (1579—1831). Т. 1—3. Krakуw, 1899—1900; Chmaj L Kartezjanizm w Polsce w XVII i XVIII w. // Mysi filozoficzna. Warszawa, 1956. 5(25); W№sik W. Historia filozofii polskiej. Т. 1. Warazawa, 1958.