Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 214 госцяў анлайнСУРАЖСКІ Васіль (?—?) |
Пісьменнік палеміст 2й паловы 17 ст. Месца нараджэння невядома. Пасля смерціі І.Фёдарава да 1598 кіраваў Астрожскай друкарняй, пісаў прадмовы да асобных яе выданняў. У гісторыю палемічнай літаратуры ўвайшоў як аўтар кнігі «Аб адзінай ісціннай праваслаўнай веры i святой саборнай апостальскай царкве» (1588, Астрог), накіраванай супраць уніяцкай прапаганды рэктара Яраслаўскай езуіцкай калегіі Б.Гербеста i П.Скаргі. У па 319 леміцы ca Скаргам у цэнтр увагі С. ставіць пытанні багаслоўскадагматычнага плана, абвяргае тэндэнцыйнае сцвярджэнне Гербеста i Скаргі пра нізкі інтэлектуальны ўзровень праваслаўных i адсутнасць сярод ix вучоных людзей, якія маглі б разабрацца ў тонкасцях кананічнай i дагматычнай багаслоўскай навукі. Шматлікія цытаты з Бібліі, твораў «айцоў царквы» i вядомых багасловаў сведчаць пра эрудыцыю С. ў царкоўнакананічнай літаратуры. Твор напісаны на царкоўнаславянскай мове, у якой зрэдку сустракаюцца словы жывой народнай мовы, стыль выкладання цяжкі.
Літ.: Возня к М. Історія укра'інсько'і літературй. Т. 2, ч. 1. Львів, 1921; История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. Т. 1. С. 160—162. |