ТРУБНІЦКІ Юрый

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 513 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
27.1%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТРУБНІЦКІ Юрый

[1680 (?) — 1747]

 

Магілёўскі летапісец. 3 1725 член Магілёўскага магістрата, з 1734 рэгент гарадской канцылярыі. Напісаў адну з частак Магілёўскай хронікі (запісы пра падзеі 1701—46), якую ў 1747 аб'яднаў з летапісам Т.Сурты. Асабліва падрабязна апісаў падзеі 1710х гадоў, перыяду Паўночнай вайны 1700— 21, намаляваў яркія вобразы гістарычных асоб таго часу. Пры складанні хронікі выкарыстаў успаміны сучаснікаў i ўдзельнікаў падзей, дакументальныя матэрыялы магілёўскага архіва, гістарычналітаратурныя крыніцы. Апрача летапісу Сурты, уключыў у хроніку ананімны сатырычны памф­лет «Карнавал іншаземны ў Полыпчы». У канцы хронікі змясціў «Гісторыю пра рэвалюцыю Шведскага i Дацкага каралеўстваў». Т. вылучаўся шырынёй поглядаў, юрыдычнай дасведчанасцю, смеласцю i сацыяльнай завостранасцю грамадскай пазіцыі, дэмакратызму. Крытычна ставіўся да буйных феадалаў, прадстаўнікоў буржуазіі, ганьбіў ix свавольства i карыслівасць, асуджаў іншаземную інтэрвенцыю i войны, высмейваў ваеннапалітычную бездапаможнасць Рэчы Паспалітай, спачуваў народным масам. Хроніка мае высо­кую літаратурную каштоўнасць.