ТЫЗЕНГАЎЗ Антонiй

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 475 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ТЫЗЕНГАЎЗ Антонiй

(1733—31.3.1785)

 

Палітычны i грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік на Беларусі i ў Літве. Нарадзіўся на Гродзеншчыне. 3 1764 канюшы літоўскі, з 1765 падскарбі надворны літоўскі, староста гродзенскі. У 1765 па даручэнні караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ён прыняў кіраўніцтва каралеўскімі эканоміямі на тэрыторыі Беларусі i Літвы. Як гродзенскі староста вырашыў упарадкаваць Гродна на ўзор сталіцы дзяржавы. Па яго ініцыятыве ў 1760—80 побач з горадам у в. Гарадніца быў пабудаваны прамысловакультурны цэнтр з 85 будынкаў рознага прызначэння, што ўтваралі 3 асобныя зоны: адміністрацыйную, вытворчую, навучальную (пазней увайшлі ў межы г. Гродна). У прадмесцях Гродна былі заснаваны i дзейнічалі фабрыкі: суконная, шаўковая, палатняная, камлотная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, шаўковых паясоў, ігральных карт, збройнай, гарбарная, а таксама

 

Гродна. 3 малюнка 19 ст.

 

завод жалезных i медных вырабаў. Аднак, як i большасць тагачасных прадпрыемствеў, працавалі яны з ма­лым прыбыткам або нават са стратай. Значную ўвагу надаваў Т. i земляробству. Для вывучэння спосабаў павелічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур Т. накіраваў свайго аднадумца Даўнаровіча ў Англію вывучаць агратэхніку. Каб падняць узровень жывёлагадоўлі, ён закупляў пародзістыя віды жывёл. Але аграрная рэформа, праведзеная ім у Шавельскай эканоміі, грунтавалася на ўзмацненні паншчыны, што выклікала незадаволенасць сялян, a ў 1769 нават i паўстанне. 3 намерам пашырэння асветы ў краі Т. заснаваў у Гродне кадэцкі кор­пус, гандлёвую, землямерную, медыцынскую i інш. школы. У медыцынскай школе на сродкі Т. i падараванні Панятоўскага была створана бібліятэка спецыяльнай літаратуры. Пасля ліквідацыі гэтай школы яе кнігазбор адышоў да Галоўнай школы ў Вільні. Т. быў не толькі буйным фінансістам i адміністратарам, але даволі адукаваным i культурным чалавекам свайго часу. Заснаваўшы дзесяткі мануфактур i навучальных устаноў, ён стварыў i свой тэатр, у які запрашаў балетмайстраў, замежных артыстаў, музыкантаў, спевакоў i харэографаў, у тым ліку братоў Г. i Л. Петынеці з Неапаля. Для

падрыхтоўкі ўласных артыстаў з прыгонных сялян ён стварыў тэатральную школу. У 1772 Т. паслаў для навучання за мяжу прыдворнага капельмайстра Л.Сітанскага. Навучэнцамі ў тэатраль­ную школу найчасцей бралі дзяцей прыгонных сялян з яго маёнткаў. Там вучні набывалі акцёрскія навыкі, вучыліся іграць на музычных інструментах. У праграму заняткаў уваходзілі танец, спевы, нотная грамата, тэорыя музыкі i кампазіцыя. Выкладаліся i агульнаадукацыйныя пред­меты (пісьмо, арыфметыка, француз­ская i італьянская мовы, маляванне), а таксама рукадзелле, чыталіся лекцыі па агульным выхаванні. Школа давала даволі добрую падрыхтоўку, яе вучні выступалі ў спектаклях тэатра. Выхаванцы гэтай школы артысты .балета Е.Валінскі, Д.ПякарскаяСітанская, М.Рымінскі, спявачка М.Сітанская пазней праславіліся ў польскім тэатры. Тэатр, які пачынаўся з невялікага ан­самбля інструментаў i вакалістаў, да 1778 дасягнуў высокага прафесійнага ўзроўню i стаў шматпрофільны. На яго сцэнах былі ажыццёўлены пастаноўкі оперы А.Грэты «Магніфік», камедыі П.Бамаршэ «Севільскі цырульнік» i інш. Прыдворы аркестр, т.зв. капэла Тызенгаўза, належаў да наибольших i найлепшых па прафесійным узроўні калектываў   падобнага   характеру   ў

 

Вялікім княстве Літоўскім i славіўся за яго межамі. Так, у 1780 гэтая капэла была ангажыравана ў Нацыяльнальны тэатр у Варшаве. Рэпертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, сімфоніі, розныя жанры бытавой музыкі. Пасля адстаўкі Т. тэатральная школа, балет­ная трупа i частка капэлы былі пераведзены ў г. Паставы.

У 1775 Т. набыў у Вільні друкарню, якой да таго валодаў М.ПачобутАдляніцкі. У гэтай друкарні выдаваліся падручнікі, календари, часопіс «Gazety Wilenskie» («Віленскія газеты»). У 1775—76 Т. арганізаваў першую дру­карню ў Гродне i быў адным з яе арандатараў. Частка абсталявання бы­ла ўзята з Віленскай друкарні, астатняе закуплена ў Круляўцы (Кёнігсбергу). Першыя выданні друкарні выйшлі на пачатку 1776. Тут друкаваліся арыгінальная i перакладная літаратура, навуковыя працы, падручнікі, стараславянскія, польскія, лацінскія малітоўнікі, «Каляндар гаспадарчы», «Літоўскі веснік», афіцыйныя дакументы i інш., а таксама першае на Беларусі перыядычнае выданне, ініцыятарам якога быў Т., «Gazeta Grodzienska» («Гродненская газета»). Друкарня існавала да 1802.

Няўдалая гаспадарчая палітыка (нерэнтабельнасць многіх мануфактур), інтрыгі магнатаў, незадаволеных актыўнай дзейнасцю Т., сталі прычынай адхілення ў 1780 Т. ад кіравання эканоміяй. Апошнія гады жыцця ён правёў у Паставах.

Т. былі блізкія i зразумелыя ідэі Асветніцтва. У тэатры ён бачыў не крыніцу прыбыткаў, а сродак асветы, інструмент выпраўлення нораваў i ўсталявання роднай мовы. Свае дзеянні ён апраўдваў клопатам пра цывілізацыю тутэйшага краю. Думкі, выказаныя ім пра выхаваўчую ролю тэатра, былі сугучныя палажэнням французскіх асветнікаў, асабліва Д.Дзідро. Але ў адрозненне ад апошняга ён лічыў, што тэатр існуе толькі для прывілеяванай часткі грамадства, шырокіх колаў шляхты, а не для мяшчан, рамеснікаў, гандляроў i неадукаваных сялян. Таму яго тэатр не стаў агульнадаступным, агульнанацыянальным. Каб надаць сваім пачынанням пэўную важкасць, Т. вёў перапіску з Ж.Ж.Русо i прапаноўваў яму пераехаць у Гродна або ў Белавежскую пушчу.

 

Гродзенскі палац А. Тызенгаўза.

 

Літ.: Псторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972; Музыкальный театр Белоруссии. Дооктябрьский   период.   Мн.,   1990;   Гиб я н с к и й И.Г. Граф Антоний Тизенгауз и гродненские королевские мануфакту­ры. Пг. 1916. С. 12—15.