ЦЯЦЕРСКІ Міхал

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 457 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЦЯЦЕРСКІ Міхал

(? — 12.9.1797)

 

Беларускі i польскі драматург, педа­гог. Доўгі час выкладаў рыторыку ў Забельскім дамініканскім калегіуме (цяпер Верхнядзвінскі раён). Тут ён разам з К.Марашэўскім i І.Юрэвічам стварыў школьны тэатр. Пісаў для гэ­тага тэатра трагедыі i камедыі, перарабіў камедыю Мальера «Лекар паняволі» («Доктар па прымусу», 1787): увёў у яе арыгінальныя вобразы беларускіх сялян Апанаса i Хведара, напоўніў мальераўскі сюжэт мясцовым беларускім каларытам. Ён аўтар трагедый «Сапар» (1788) i «Фемістокл» (1790), камедый «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі штучкамі арлекіна» i «Камедыя» (1790—91), празаічнай часткі тэксту камічнай оперы «Апалонзаканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (1789). Паводле законаў класіцызму ў трагедыях дзейнічалі людзі высокага паходжання — каралі, князі, палкаводцы. Ha ix прыкладзе аўтар імкнуўся даць маладому пакаленню ўзоры пераймання, садзейнічаў выхаванню грамадзянскасці, патрыятызму, высокай маральнасці. 3 асветніцкіх пазіцый аўтар асуджаў у ix дэспатызм, сцвярджаў роўнае права ўсіх людзей на валоданне багаццямі прыроды, праслаўляў свецкія веды i чалавечыя дабрачыннасці. У камедыях ён высмейваў маральныя заганы беларускіх i польскіх федалаў, ix сквапнасць i інтэлектуальнае ўбоства.

 

Літ.: М а л ь д з i с А.І. Ha скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 320— 324.