ШАДУРСКІ Станіслаў

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 499 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ШАДУРСКІ Станіслаў

(1726—89)

 

Філосаф. Нарадзіўся непадалёку ад Дзвінска (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). Адукацыю атрымаў у езуіцкіх калегіумах Вільні i Оршы. Тры гады выкладаў грэчаскую i лацінскую мовы ў Вільні i Варшаве. У 1752 паступіў у Віленскі універсітэт i неўзабаве накіраваны працягваць адукацыю ў Парыж. Тут, у калегіуме Людовіка Вялікага, 4 гады вывучаў філасофію, прыродазнаўства i матэматыку, наведваў лекцыі прафесара фізікі i нату­ральней гісторыі, члена французскай акадэміі навук І.А.Ноля, на якіх апошні дэманстраваў свае доследы па вывучэнні электрычнасці. Вярнуўшыся на радзіму, Ш. з 1757 выкладаў філасофію ў Варшаўскім шляхецкім калегіуме, a ў 1759—62 быў прафесарам філасофіі Навагрудскага калегіума. У гэты перыяд ён напісаў i апублікаваў усе свае філасофскія тво­ры, прычым найболып значныя — у Навагрудку. Сярод ix «Прынцыпы філасофіі мыслення i адчуванняў» (1758), «Зачаткі разважанняў у розных дыялогах, а таксама практыкаванняў па логіцы, этыцы i метафізіцы» (1760), «Філасофскія азначэнні агульнай фізікі, выказаныя публічна аўтарам» (1761), «Фізіка, або Філасофія прыро­ды» (не апублікавана). У 1762—65 Ш. займаў пасаду прыдворнага капелана. Потым да 1771 выкладаў філасофію ў Вільні, Гродне, Браневе, пасля чаго яго выкладчыцкая i навуковая дзейнасць па невядомых прычыных спынілася. У 1773 Ш. выйшаў з ордэна езуітаў.

Ш. — найболып вядомы прадстаўнік натурфіласофіі 2й паловы 18 ст. Ён арыентаваўся на навуковыя дасягненні прыродазнаўства, прызнаваў прагрэсіўныя тагачасныя вучэнні i канцэпцыі. У яго тэарэтычнай спадчыне адлюстраваўся працэс распаду схаластычнай філасофіі i станаўлення філасофскай i прыродазнаўчай думкі Новага часу. У фармальнай логіцы, напрыклад, ён разглядаў 3 традыцыйныя для схаластыкі аперацыі розуму — па­няцце, суджэнне i вывад, а таксама некаторыя пытанні распрацаванай Арыстоцелем лагічнай тэорыі дэдуктыўнага разважання (сілагістыкі), семантыкі i аналогіі выказванняў. Паводле Ш., у тэорыі пазнання неабходна гарманічна спалучаць рацыяналізм i эмпірызм, а асноўным крытэрыем ісціны павінна быць відавочнасць, не адмаўляючы пры гэтым значэння гістарычнага сведчання, веры i думкі. Разам з метафізікай, фізічнай i маральнай ісцінамі, традыцыйнымі для схаластыкі, ён прапанаваў увесці некаторыя дадатковыя азначэнні, у прыватнасці, па­няцце аналагічнай ісціны. У цэлым лагічныя погляды Ш. знаходзіліся на стыку схаластычнай логікі i логікі Но­вага часу, уплыў якой выяўляўся ў зацікаўленасці мысліцелятэарэтыка пазнавальнымі праблемамі, у болыпай даступнасці зместу i больш простай манеры выкладання. У псіхалогіі пры тлумачэнні ўзаемадзеяння душы i цела ён звяртаўся да «сістэмы фізічных уздзеянняў», спрабаваў вылучыць фізічныя асновы «душы», тым самым атаясамліваючы яе з мозгам. Чалавек у яго працах уяўляецца ў якасці псіхафізічнага быцця, спалучэння матэрыі i духу. Паводле Ш., цела i душа ўзаемазалежныя i ўдзельнічаюць адно на адно. Як i іншыя тагачасныя філосафы, ён лічыў, што нашы адчуванні i ix змест пэўным чынам звязаны са станам успрымаемых аб'ектаў i не з'яўляюцца ix абсалютным адлюстраваннем.

Найбольшы ўплыў на творчасць Ш. зрабілі вучэнне i светапоглядная сістэма Р.Дэкарта. 3 ім Ш. разыходзіўся толькі ў некаторых прыватных питан­иях, затое падзяляў асноўныя прынцы­пы такіх частак яго філасофіі, як матэрыялістычная фізіка, ідэалістычная i дуалістычная метафізіка. Гэта знайшло адлюстраванне ў надрукаванай у На­вагрудку яго працы «Філасофскія азначэнні агульнай фізікі». У адпаведнасці з канцэпцыяй Ш., «агульная фізіка» павінна займацца тым, што з'яўляецца агульным i ўласцівым усім відам матэрыяльнай рэчаіснасці, вывучаць сутнасць матэрыі i законаў, якія кіруюць ёю, «прыватная фізіка» — вывучэннем асобных кампанентаў i з'яў матэрыяльнага свету, абапіраючыся галоўным чынам на вопыт i эксперы­мент. Паводле Ш., фізіка павінна абапірацца на розум, паказанні органаў пачуццяў i эксперыментальныя даныя. Яна «займаецца тым, што не падмяняе розум доследам, а дослед не ўводзіцца ў зман розумам»; аб'ектам яе даследаванняў з'яўляецца ўся матэрыяльная рэчаіснасць, таму фізіка i падзяляецца на шэраг навук: аб небе — ураналогія, атмасферы — аэралогія, зямлі — геалогія, целе — саматалогія. Апошняя навука падрабязна выкладзена ў яго «Філасофскіх азначэннях».

Разглядаючы філасофскія i навуко­выя сістэмы розных часоў, Ш. надзвычай крытычна ставіўся да схаластыкі. Не зусім задавальнялі яго i некаторыя філасофскія сістэмы Новага часу. «Мы, — пісаў ён, — належым да шко­лы філосафаўэклектыкаў, таму што не прытрымліваемся ніводнай з цэласных сістэм. Сістэма Ньютана не ўяўляецца нам прымальнай, пакуль яе прыхільнікі больш ясна не растлумачаць сваю славутую сілу прыцягнення, не задавальняе нас разгляд непадзельных атамаў эпікурэйцамі з ix найдраб

нейшымі пылінкамі. Не можам мы легка пагадзіцца i з усім, што пастуліравана самім Картэзіем. Да канца не разумеем мы сутнасць манад Лейбніца i тое, чаму яны ўтвараюцца самі з сябе i якім чынам гэтая майстэрня свету будуецца. Ад перыпатэтычнай сістэмы, якая аперыруе абсалютнымі выпадковасцямі, таемнымі якасцямі, бояззю пустаты i матэрыяльнымі субстанцыяльнымі формамі (якія, аднак, не з'яўляюцца матэрыяй), мы адышлі даўно i адрозніваемся ад яе, як неба ад зямлі. У гэтай частцы філасофіі (фізіцы) мы не прытрымліваемся ix сістэмы, таму што фізічныя з'явы яны тлумачаць хутчэй метафізічна, чым натуральным спосабам». 3 гэтага праграмнага выказвання Ш. вынікае, што ён быў прыхільнікам эклектычнай філасофіі, якая існавала на Беларусі i пасля разлажэння схаластычнай філасофіі як гістарычна непазбежнага этапу ў развіцці духоўнай культуры, асэнсавання аб'ектыўнай неабходнасці сацыяльных пераўтварэнняў i рэформ. Зыходзячы з гэтага, Ш. лічыў магчымым карыстацца роз­ным! філасофскімі сістэмамі, запазычваючы з ix толькі тое, што ўяўлялася яму дакладным i не выклікала сумнен­ня. Ён не падзяляў матэрыялістычны атамізм Эпікура i ідэалістычную інтэрпрэтацыю атамізму ў вучэнні Г.Лейбніца аб манадах. Ш. адзначаў таксама розныя недахопы ў сістэмах Ньютана, Гасендзі i інш. У сваім адмоўным стаўленні да схаластыкі Ш. быў аднадушны з заснавальнікамі но­вей заходнееўрапейскай філасофіі Ф.Бэканам i Р.Дэкартам. Крытыкуючы славесную вучонасць схаластыкі i яе рабскую залежнасць ад аўтарытэтаў, Ш. падкрэсліваў факты ігнаравання ёю доследнага вывучэння прыроды: «Жангліруюць словамі, а не філасофствуюць тыя філосафы, якія, не звяртаючыся да самой прыроды, займаюцца сухімі i плённымі разважаннямі i вырашаюць праблемы пачуццёвага свету выключна метафізічнымі спосабамі; з другога боку, належыць назваць рамеснікамі ў фізіцы тых, хто, аперыруючы звесткамі пра з'явы прыроды, узятымі з навуковых сачыненняў, прымхліва i занадта легка давярае гэ­тым звесткам, не хоча ні сам ix даследаваць, ні іншым праз дослед прапанаваць, а таксама зводзіць ix да адзіных законаў прыроды». Ш. падзяляў пункт погляду Р.Дэкарта пра існаванне дзвюх субстанцый — матэрыяльнай i духоўнай. Дуалізм у вырашэнні праблемы суадносін матэрыі i свядомасці вызначылі яго адмоўныя адносіны да сенсуалізму Д.Лока. Ш. лічыў памылковым вучэнне Лока аб сувязі душы чалавека з яго целам. Адначасова ён спрабаваў аб'яднаць вучэнне Р.Дэкарта аб прыроджаных ідэях са схаластычным палажэннем аб інтэлектуальным пазнанні. Спецыяльна спыняўся Ш. на доказах існавання Бога, выступаў супраць атэізму i пантэізму i ў гэтай сувязі падрабязна разглядаў погляды Б.Спінозы, Д.Берклі i інш. філосафаў. Асаблівай увагі заслугоўваюць яго рацыянальнаэмпірычны погляд на прыродазнаўства, спроба вытлумачыць рэлігійныя догматы з дапамогай законаў механікі, выкладанне законаў дынамікі, статыкі, оптыкі i інш. Філасофія Ш., якую ён сам называў «філасофіяй розуму i адчування», з'яўляецца значным укладам у развіццё навуковай i грамадскай думкі Бела­руси Літвы i Польшчы.

 

Тв.: Философские положения по общей физике // Памятники философской мысли

Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. Мн., 1991.

Літ.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине XVIII в. Мн., 1971; Цукерман А.Я. Философская мысль в Белоруссии середины XVIII века. Мн., 1980; Bednazski S. Upadek i odro­dzenie szkol jezuickich w Polsce. Krakow, 1933.