Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 586 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
Да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы

Зварот культурна-асветнага клуба “Спадчына” да Савета Міністраў, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь,Міністэрства культуры, Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, творчых саюзаў, палітычных партый і грамадскасці краіны

 

15 ліпеня 2010 года спаўняецца 600 год самай вялікай бітве Сярэдневечча – Грунвальдскай, у якой войскі пад камандаваннем Вялікага князя ВКЛ Вітаўта і Караля Польшчы Ягайлы разграмілі шматтысячную армію Тэўтонскага ордэна. На баку усходніх славян, якія прынялі ўдзел у разгороме тэўтонцаў, біліся ваяры з больш чым 30 гарадоў і земляў, якія тэрытарыяльна належаць да этнічна беларускіх. Многія беларускія харугвы зрабілі неацэнны ўклад у разгром ордэна. Пра што сведчаць шматлікія архіўныя дакументы таго часу і больш пазнейшыя даследванні Грунвальдскай бітвы. У іх падкрэсліваецца, што ў выніку разгрому Тэўтонскага ордэну пад Грунвальдам было знішчана 40 тысяч крыжакоў, а 15 тысяч захоплена ў палон. Але гэтая перамога была здабыта вялікімі ахвярамі: беларускае войска на полі бітвы страціла загінуўшымі каля 20 тысяч ваяроў.

Сёння ход бітвы пад Грунвальдам і вынікі разгорому Тэўтонскага ордэну вывучаюцца ў старэшых класах беларускіх школаў па падручніках курса “Гісторыя Беларусі”. А выраз “…дзякуючы перамозе пад Грунвальдам, больш за 500 гадоў нага нямецкага салдата не ступала на зямлю Беларусі” стаў вызначальным для лёсу нашай краіны. Цяпер у выніку гістарычных перамен слаўная перамога ў Грунвальдскай бітве належыць палякам, літоўцам, расіянам, чэхам. У гэтых краінах урады і грамадскія арганізацыі плануюць адзначыць вялікую гістрычную дату разам з дзяржаўнымі ўстановамі.

Але, у першую чаргу, нашчадкамі гэтай перамогі з’яўляюцца беларусы. Таму вельмі важна, каб памяць пра чын мужных ваяроў-беларусаў была належным чынам адзначана і ў незалежнай Беларусі. Гэтага асабліва патрабуе гістрычная справядлівасць, бо некаторыя тагачасныя польскія храністы значна скажалі ролю нашых суайчыннікаў у перамозе пад Грувальдам, каб потым ператлумачыць ход бітвы на карысць палякаў. Беларусы не збіраюцца памяншаць ролю саюзнікаў у разгороме тэўтонцаў, але памяць перад нашымі прашчурамі патрабуе, каб мы аддалі належнае, перш за ўсё, беларускім героям Грунвальда!

Зыходзячы з гэтага, сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” лічаць, што 600-годдзе перамогі пад Грунвальдам – нацыянальнае вайсковае свята, якое трэба адзначаць на дзяржаўным узроўні. Сябры клуба шмат робяць, каб узнавіць дзяржаўны статус гадавіны перамогі пад Грунвальдам. Напрыклад, у Музеі выяўленчага мастацтва ў Старых Дарогах назапашана і выстаўляецца шмат мастацкіх твораў, прысвечаных Грунвальдскай бітве і яе героям. Да таго ж, на сядзібе Музея ўпершыню ў Беларусі ўсталяваны помнік “Героям Грунвальда”, на якім змешчаны партрэты палкаводцаў, якія вялі ваяроў на поле бітвы – князя Вітаўта Вялікага і караля Ягайлы, пералічаны назвы харугваў з беларускіх земляў, якія бралі ўдзел у гэтай сечы. Там жа можна прачытаць словы гімна-малітвы “Багародзіца”, з якімі ішлі ў бой нашыя прашчуры, пабачыць рэканструкцыю тагачаснай зброі, прачытаць дайшоўшыя да нас імёны герояў Грунвальда. У сталіцы праводзіцца музычны “Грунвальдскі фэст”…

Але ў 600-ю гадавіну перамогі ў вялікай бітве, гэтага не дастаткова. Таму сябры клуба “Спадчына” звяртаюцца да Савета Міністваў і яго старшыні сп. Сяргея Сідорскага з прапановай адзначыць гэтую вялікую дату ў гісторыі краіны на дзяржаўным ўзроўні. Для гэтага мы прапануем ажыццявіць стварэнне і ўстаноўку помніка “Героям Грунвальда” у сталіцы Беларусі – горадзе Мінску, жыхары якога склалі на полі бітвы адну з самых мужных ваярскіх харугваў. Заклікаем у адрэстаўраваным Крэўскім замку стварыць музей Грунвальдскай бітвы, накшталт Барадзінскай ці Севастопальскай панарамы. Такую ж панараму мэтазгодна было б стварыць у адной з залаў аднаўляемага Гарадзенскага замка, ад муроў якога і пачынаўся паход войскаў ВКЛ на Грунвальдскае поле. У гарадах, ад якіх у бітве таксама бралі ўдзел харугвы (Гродна, Віцебск, Нясвіж, Слуцк, Ліда і інш.) назваць вуліцы ў гонар пераможцаў – “Грунвальдская”. Міністэрству фінасаў да 600-й гадавіны Грунвальдскай бітвы адчаканіць памятную манету, а Міністэрсту сувязі РБ – выдаць памятныя паштовыя маркі і канверты.

Заклікаем кіраўніцтва Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і яе інстытут гісторыі выдаць сборнікі гістарычных матэрыялаў, прысвечаных гэтай бітве, правесці навуковыя канферэнцыі, выдаць папулярныя кнігі, у якіх была б аб’ектыўна пададзена наша нацыянальная канцэпцыя гэтай велічнай бітвы Сярэдневечча і той ролі, якую ВКЛ адыграла ў ёй.

Сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” заклікаюць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і міністра абароны сп. Леаніда Мальцава садзейнічаць таму, каб да 600-годдзя Грунвальдская перамогі ў вайсковых частках Узброенных Сіл РБ былі праведзены ўрокі патрыятычнага выхавання, на якіх бы маладым салдатам распавядалася пра Грунвальдскую бітву, пра яе стратэгічныя і тактычныя асаблівасці, пра вынікі перамогі над тэўтонцамі для беларускіх земляў. Да гэтай даты прапануем арганізаваць конкурс твораў батальнага жанру, а па іх выніках – выставы твораў беларускіх мастакоў-баталістаў, прысвечаных 600-годдзю Грунвальдскай перамогі.

Клуб “Спадчына” заклікае зацікаўленыя грамадскія структуры, палітычныя партыі і творчыя саюзы зрабіць усё неабходнае, каб памяць пра герояў Грунвальда стала часткай свядомасці беларускага грамадства. Дзеля гэтага беларускім навукоўцам прапануем больш абгрунтавана і глыбока вывучаць гісторыю бітвы, дзеячам выяўленчага мастацтва і пісьменнікам стварыць мастацкія і літаратурныя творы на гэтую тэматыку, каб спрыяць ушанаванню памяці вялікай даты. Вялікая роля ў святкаванні перамогі ў Грунвальдскай бітве магла б належыць іерархам Беларускай праваслаўнай і каталіцкай царкваў, калі б тыя дабраславілі правядзенне памінальных малітваў у памяць герояў Грунвальда 15 ліпеня 2010 года. Тое ж можна казаць і пра мусульман Беларусі…

Звяртаемся да ўдзельнікаў беларускіх рыцарскіх клубаў, асабліва тых, хто працуе над рэканструкцыяй эпохі Вялікага княства Літоўскага, і заклікае зрабіць усё, каб пад час святкавання гэтай даты на Грунвальдскім полі ў 2010 годзе беларускія харугвы пад святымі нацыянальнымі сімваламі з гонарам прадставілі нашу гістарычную памяць і пашану героям Грунвальда.

Заклікаем нацыянальных беларускіх бардаў, выканаўцаў сярэднявечнай музыкі, рок-музыкантаў ствараць музычныя творы, прысвечаныя памяці герояў Грунвальда, а выдавецкую суполку БМА group скласці і выдаць дыск-прысвячэнне гэтай выдатнай гістарычнай даце. Заклікаем удзельнікаў “Беларускага дударскага клуба” стварыць “Грунвальдскую дударскую капэлу” (для чыннага ўдзелу беларускіх дудароў ва ўрачастасцях на Грунвальдскім полі), падрыхтаваць праграму, прысвечаную 600-годдзю перамогі пад Грувальдам, а “Дударскі фэст-2010” прысвяціць гэтай гістарычнай даце. Звяртаемся актыва і кіраўніцтва грамадскага аб’яднання “Крэва” у асобе паэта Уладзіміра Някляева прапанаваць дзяржаўным структурам і грамадскасці свой план рэстаўрацыі Крэўскага замка і яго выкарыстання ў мэтах прапаганды Айчыннай гісторыі на прыкладзе Грувальбскай бітвы. Ажыццявіць іншыя культурна-асветныя мерапрыемтсвы, згодна з распрацаваным планам.

Сябры культурна-асветнага клуба “Спадчына” спадзяюцца, што дата 600-годдзя перамогі пад Грувальдам будзе спрыяць узмацненню гістарычнай памяці беларускага народа і кансалідацыі нацыі ў будаўніцтве незалежнай і вольнай Беларусі.

 

 

 

Старшыня культурна-асветнага

клуба “Спадчына”                                                                                   А.Я.Белы

 

 

 

 

_____________________2008 г.

 

 

Наш люстрадзён

<<  Студзеня 2021  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

 

 

 

 

Народны каляндар

<<  Студзеня 2021  >>
 Пн  Аў  Ср  Чт  Пт  Сб  Нд 
      1  2  3
  4  5  6  7  8  910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Банеры