ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКА) Алаіза Сцяпанаўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 41 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.3%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.4%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКА) Алаіза Сцяпанаўна

ПАШКЕВІЧ (ЦЁТКА) Алаіза Сцяпанаўна

(15.07.1876, фальварак Пешчын каля Шчучына – 17.02.1916), беларуская паэтэса, грамадскі і палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Адна з самых высокародных, шляхетных і рамантычных асоб свайго часу. Вучылася ў Вільні, закончыла Аляксандраўскую жаночую гімназію (1902), экзамены здала экстэрнам, вучылася ў Ягелонскім універсітэце. Адна з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады. Ад уціску ўлад выязджала ў Аўстра-Венгрыю, потым вярталася. Выдала зборнікі “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” (абодва, Львоў, 1906),  “Першае чытанне для дзетак беларусаў”і беларускі “Буквар”  Друкавалася ў газетах “Наша ніва”, “Наша доля”, рэдагавала часопіс “Лучынка”, супрацоўнічала ў тэатры І.Буйніцкага, вывучала гісторыю батлейкі. Сябравала з Янкам Купалам, Змітраком Бядулем, А.Бурбісам. Публікавала нарысы на розныя тэмы (“Гутаркі аб птушках”, “Наша народная беларуская песня”), публіцыстычныя артыкулы (“Як нам вучыцца”, “Беражыце роднае слова”, “Аб душы моладзі”). У час 1-й сусветнай вайны – сястра міласэрнасці – добраахвотніца ў тыфозным бараку ў Вільні. У пачатку 1916 г. паехала ратаваць ад тыфу сваіх родных і землякоў. Захварэла на тыф і памерла.


У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца творы:

 

Яўген Мікалаевіч Ціхановіч (1911 – 2005, Мінск).

“Партрэт Цёткі”. 1980.

Сухая іголка. 28х18,5 см.

 


 

Міхаіл Самуілавіч Басалыга (1942, Мінск).

“Цётка (Алаіза Пашкевіч). Пісьменніца, грамадская і палітычная дзеячка.

Адна з заснавальнікаў БСГ”. 1982.

Каляровы лінарыт. 22х22 см.

 


Мікола Мікалаевіч Купава (1946, Мінск).

“Цётка”. 1976.

Каляровы лінарыт. 36х28 см.

 


Мікола Мікалаевіч Купава (1946, Мінск).

“Цётка. Алаіза Пашкевіч”.

Лінарыт, 26х17см.

 


Мікола Мікалаевіч Купава (1946, Мінск).

“Цётка”. 1976.

Лінарыт. 24х16 см.

 


Аляксандра Ануфрыеўна Паслядовіч (1918 – 1988, Мінск).

“Партрэт Алаізы Пашкевіч (Цёткі)”. 1976.

Папера, аквацінта. 31х22 см.

 


Рыгор Мікалаевіч Іваноў (1952, Мінск).

“Цётка”. 1976.

Сілумін, ліццё. ДМ – 19 см.

 


Святлана Рыгораўна Гарбунова (1954, Мінск).

Медаль “Цётка”. 1976.

Сілумін, ліццё. Дм – 19 см.

 


Святлана Рыгораўна Гарбунова (1954, Мінск).

“Цётка”. 1976.

Сілумін, ліццё. 11х8,5 см.

 


Святлана Рыгораўна Гарбунова (1954, Мінск).

Медальён “Цётка”. 1976.

Бронза, ліццё. 28х23 см.