Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 188 госцяў анлайнЮРЭВІЧ Ігнат |
Драматург, педагог, асветнік 2й паловы 18 ст. Біяграфічных звестак.у т.л. пра час i месца нараджэння, не захавалася. Вядома толькі, што ў 1780я гады ён жыў на Полаччыне i працаваў выкладчыкам у Забельскім дамініканскім калегіуме, які ў той час быў значным цэнтрам літаратурнатэатральнага жыцця краю. Пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр, рэпертуар якога вызначаўся выключнай разнастайнасцю (ставіліся трагедыі, камедыі, аперэты i інш.). У ліку напісаных для тэатра выкладчыкамі калегіума класічных трагедий i камедый на антычныя тэмы былі трагедыя «Крэз» (1789) i камедыя «Пышнагельскі», аўтарам якіх з'яўляецца Ю. У гэтых творах адчуваецца ўплыў на яго асветніцкіх ідэй. Зыходзячы з прац Герадота, Ю. у трагедыі «Крэз» паказаў бессэнсоўнасць вайны паміж персідскім царом Крэзам i лідыйскім царом Кірам, услаўляў мірнае вырашэнне міждзяржаўных канфліктаў. У камедыі «Пышнагельскі» аўтар выкрываў п'янства, марнатраўства, маральнае ўбоства мясцовай шляхты. Свае творы Ю. пісаў на польскай мове, але яна насычана беларусізмамі. Творы Ю. зберагаюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Літвы.
Літ.: М а л ь д з i с А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 322, 324—326. |