ЯЛЕНСКІ Іосіф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 473 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯЛЕНСКІ Іосіф

Міхайлавіч (1756—23.3.1813)

 

Публіцыст, прадстаўнік радыкальнага утапізму, адзін з першых шляхецкіх рэвалюцыянераў Беларусі. Нарадзіўся ў маёнтку Свентарэчча Шавельскага пав. (цяпер Літва) у збяднелай шляхецкай сям'і. Дзяцінства яго прайшло ў в. Малыя Прудкі на Мазыршчыне. Скончыўшы гродзенскую землямерную школу I. Тызенгаўза, працаваў пісарам, бухгалтарам, сплаўшчыкам лесу, каморнікам на Мазыршчыне i Полаччыне. На пачатку 1780х гадоў часта бываў у Пецярбургу. У 1794 там арыштаваны за збераганне «недазволеных» рукапісаў. Імператрыца Кацярына II асабіста займалася яго справай, i яму пагражала смяротная кара. Ад та­кой кары яго выратаваў толькі пере­ход у праваслаўную веру. Пад імем Аляксея Я. быў сасланы ў Салавецкі манастыр. Пасля выхаду з манастыра ў 1801 уступіў у секту скапцоў.

Я. — аўтар маніфестаў «Пераклад польскага права, усенародна складзенага» (дапоўнены «Прысягай караля»), «Адозва да народа — агульных сабраццяў нашых» (захаваўся ў рукапісах на польскай мове) i інш., у якіх выступаў супраць прыгоннага права, за роўнасць усіх саслоўяў, намаляваў жудасную карціну паднявольнага сялянскага жыцця, заклікаў народ яднацца i змагацца за «вольнасць», выказваўся за дэмакратычную рэспубліку. Найбольш значны яго твор — «Благавесць да Ісраіля Расійскага» (напісаны ў манастыры на рускай мове з беларусізмамі i паланізмамі), дзе таксама крытыка ваў прыгонніцтва i заклікаў знішчыць яго: «I чаго ж, шаноўныя браты, на працягу больш тысячы гадоў вашай няволі не выпраоавалі, чаго не перацярпелі... ніхто не можа былога вашага няшчасця апісаць. Напрыклад, не аднаго з вас, нявольнікаў, гарачы пан, раззлаваўшыся на каня, чалавека забіў, за зняважлівае абыходжанне з панскім сабакам чалавека замучыў, за нездыманне шапкі перад панам — да смерці засек, за разбіццё шклянкі — зубоў некалькі ці жыццё страціў». У « Блага весці...» выказвалася ідэя пра народ як творцу ўсяго багацця i матэрыяльных каштоўнасцей: «Вашай працай дамы i палацы будаваны, гарады i крэпасці ўмацаваны, ваша сіла ворага з айчыны выцесніла, перамогу атрымала, вашай працай усе сытапузы кормяцца». Выказаў ён i пратэст супраць эксплуатацыі, сілу гневу i лад думак прыгнечанага народа. У пошуках ідэалу грамадскага ўпарадкавання Я. вагаўся паміж старой даніканаўскай Руссю i эпохай кіравання Пятра I. Пры ўсёй неакрэсленасці поглядаў на будучы грамадскапалітычны лад у Расіі ён быў паслядоўны ў адносінах да прыгоннай зямлі, якую лічыў асноўным злом эпохі. Выказваючы ідэю грамадскакамуністычнага ўпарадкавання сацыяльнага жыцця ў краіне, ён прапаноўваў ствараць аб'яднанні, дзе ўсе асноўныя сродкі працы, зямля i вынікі працы належалі б працаўнікам, a фінансы, манетныя двары, мануфактуры былі агульнанароднай уласнасцю. Адукацыю ён лічыў абавязковай для ўсіх членаў абшчыны. На яго думку, пасля ўсталявання ладу «благавесці», г.зн. грамадства ўсеагульнага шчасця i роўнасці, адукацыя стане ўсеагульнай i даступнай. Калі ж хто зза ляноты ці іншых прычын не захоча вучыцца, да таго меркавалася ўжываць меры маральнага асуджэння. Органы кіравання, суды i «савет старэйшын» мер­кавалася выбіраць «агульнанародна», прамым галасаваннем. Перавага на выбарах павінна аддавацца мудрым i сумленным людзям. Законы павінны быць простыя, ясныя, а колькасць ix строга абмежаваная, каб «усякі ix лег­ка зразумеў». Галоўнай пружынай гра­мадства павінна стаць строгая мараль. Смяротная кара адмяняецца. Парушальнікаў агульнанародных правіл прадугледжвалася выганяць з абшчы­ны. У шэрагу сваіх твораў крытыкуе

рэлігіі, хоць падтрымлівае рэлігійнаапазіцыйны рух, у прыватнасці старавераў. Духавенства i афіцыйныя рэлігіі крытыкаваў з пазіцый народнага светапогляду. Лічыў, што духавенства свядома падманвае просты народ, падбухторвае адзін народ супраць другога, клапоцячыся толькі пра свае карыслівыя інтарэсы. На яго думку, варожасць паміж каталіцызмам i праваслаўем адмоўна уплывала на адносіны паміж польскім i рускім народамі: «...за звычкі спрачаюцца, a ісціну топчуць». Ён верыў у з'яднанне народаў у агульнанароднай Расійскай дзяржаве, дзе яны будуць жыць у сумеснай пра­цы i павазе, адмовяцца ад афіцыйных веравызнанняў на карысць адзіных раннехрысціянскіх ідэалаў, якія Я. спалучаў з асветніцкадэмакратычнымі ідэаламі: важнасць палітычнага ладу дзяржавы, вялікая роля асветы, пастаянны рост грамадскай вытворчасці i дабрабыту народа, яго духоўнага ўдасканалення. Яго глыбока хвалявала пытанне адзінства славян, асабліва рускіх, палякаў i беларусаў. Ён лічыў, што ім неабходна жыць у дружбе i для гэтага ёсць усе перадумовы ў ix гісторыі i мовах.

 

Літ.: Фруменков Г.Г. Узники Соло­вецкого монастыря. 4 изд. Архангельск, 1979; Валлич Э.И. Из истории ради­кальной утопической мысли в России кон­ца XVIII в. // История социалистических учений. М. 1976; Клибанов А.И. На­родная социальная утопия в России. Пери­од феодализма. М., 1977; Дорошевич Э.К. Гуманизм в демократической и соци­альноутопической мысли // Идеи гума­низма в общественнополитической и фи­лософской мысли Белоруссии (дооктябрь­ский период). Мн., 1977; Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 299—303; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 229— 232. Э.К.Дарашэвіч.