ЯСІНСКІ Якуб

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 22 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.4%UNITED STATES UNITED STATES
26.3%CHINA CHINA
5.6%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.5%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.9%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
ЯСІНСКІ Якуб

(Jasinski) (24.12.1761—4.11.1794)

 

Паэт рэвалюцыянер, генерал войск Рэчы Паспалітай, удзельнік паўстання 1794. Нарадзіўся ў Венглеве ў шляхецкай сям'і. Бацька Павел у свой час служыў у званні паручніка ў харугве

 

Варшава. Замкавая ппошча. Мастак Каналета.

 

 

ваяводзіча смаленскага Сапегі, маці — Францішка з роду Касцецкіх. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю. У 1773—80 вучыўся ў Варшаўскім кадэцкім корпу­се, пасля заканчэння якога прызначаны падбрыгадзірам 4й брыгады кор­пуса. У пач. 1789 кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі даручыў Я. i іншым арганізаваць корпус інжынераў літоўскіх у Вільні. 3 1792 палкоўнік у інжынерным корпусе. Калі ў маі 1792 пачалася вайна паміж Расіяй i Рэччу Паспалітай, выконваў абавязкі камандзіра корпуса інжынераў пры галоўнай літоўскай дывізіі, удзельнічаў у бітвах пад Мірам, Брэстам. Узнагароджаны залатым крыжам «Віртуці Мілітары». У 1794 узначальваў тайную арганізацыю «віленскіх якабінцаў». У час паўстання ўваходзіў у часовы рэвалюцыйны ўрад Літвы i заходняй Беларусі — Найвышэйшую літоўскую раду; атрымаў званне генерала, камандаваў дывізіяй. Загінуў пры абароне Прагі (прадмесце Варшавы).

Меў добрыя паэтычныя здольнасці, але літаратуру не лічыў асноўнай сваёй дзейнасцю. Творчасць Я. спачатку развівалася пад уплывам сентымен­талізму (жартоўныя эратычныя вер­шы, ідыліі, папулярныя песенькі, напр., «Ясь i Зося»). 3 сярэдзіны 1780х гадоў звярнуўся да сацыяльнай тэматыкі. Яго вершы i байкі набылі палітычны характар, у некаторых творах заклікаў народ да адкрытай барацьбы з феадальнай тыраніяй i выкарыстоўваць вопыт Французскай рэвалюцыі. Асновай значнасці чалавека, праверкай яго маральных якасцей лічыў грамадскую карыснасць. Сваёй творчасцю Я. зрабіў рашучы крок ад асветніцтва да рэвалюцыйнага дэмакратызму. Аўтар іроікамічнай паэмы «Спрэчкі» (1788—92); як i паэма «Цянця», часткова апублікавана ў «Tygodniku Wilenskim» («Віленскі штотыднёвік», 1819), у якой выкрываў ролю рэлігіі ў феадальным грамадстве, яе палітычную i сацыяльную аснову. Верш Я. «Аб сталасці: Да польскіх выгнаннікаў» выдадзены асобна ў Гродне (1793). Творы Я. выдадзены ў Кракаве (1869). А.Міцкевіч прысвяціў яму дра­му «Якуб Ясінскі».

 

Літ.: Moscicki Н. Generaі Jasinski i powstanie Kosciuszkowskie. Warszawa, etc, 1917. А.М.Філатава.