АГРЫЗКА Іасафат

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 557 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АГРЫЗКА Іасафат

Пятровіч (1826—18.3.1890)

 

Удзельнік грамадскага i рэвалюцыйнавызваленчага руху 1860х гадоў, выдавец i журналіст. Нарадзіўся ў Лепельскім пав. Віцебскай губ. ў небагатай шляхецкай сям'і. Скончыў Лепельскае павятовае вучылішча, Мінскую гімназію, Пецярбургскі універсітэт са ступенню кандыдата права (1849). 3 1850 на службе ў кадыфікацыйнай камісіі   Царства   Польскага   i   міні

 

 

стэрстве фінансаў у Пецярбургу, дзе займаў высокія пасады. У Пецярбургу заснаваў друкарню. У 1859 выдаваў на польскай мове газ. «Sіowo» («Слова», забаронена ўрадам). Выдаў некаторыя тамы «Матэрыялаў для геаграфіі i статыстыкі Расіі, сабраных афіцэрамі Генеральнага штаба» (па Віленскай, Гродзенскай губ., 1861—63), перавыдаў зб. стараж. законаў Польшчы, Бела­руси Літвы, Украіны «Валюміна легум» (т. 1—8, 1859—60), першы збор твораў М.А.Дабралюбава (т. 1—4, 1862) i інш. У студэнцкія гады ўключыўся ў грамадскі рэвалюцыйны рух, прымыкаў да гуртка З.Серакоўскага, да польскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу; падтрымліваў цесныя сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэвалюцыйным таварыствам «Зямля i воля». У час паўстання 1863—64 прызначаны галоўным прадстаўніком варшаўскага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны i прыгавораны да 20 гадоў катаргі. Памёр у Іркуцку.

 

Літ.: Баренбаум И.Е. Иосафат Огрызко (1826—1890). М., 1964; Шальк е в i ч В. Первый издатель сочинений Н.А.Добролюбова // Неман. 1986. №2; Шостакович Б.С. Сибирские годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революци­онеры в Сибири (XIX в. — февр. 1917 г.). Иркутск. 1974. Вып. 2. Г.В.Кісялёў.