РАДЗІВІЛ Магдалена Іванаўна

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 140 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.7%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.4%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.3%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАДЗІВІЛ Магдалена Іванаўна

РАДЗІВІЛ Магдалена Іванаўна

(1861 – 1945), дзеяч беларускага культурнага руху, мецэнатка. Дачка Яна (Івана) Казіміра Завішы (1820 – 1887). Пад уплывам бацькі з маленства навучылася любіць свой народ і адчуваць сябе беларускай. Пасля смерці бацькі – спадчынніца яго маёнткаў у Беларусі і Вялікай Польшчы. Фінансавала беларускія выдавецтвы, ў т. л. выдавецкае таварыства “Загляне сонца і ў наша ваконца”, таварыствы цвярозасці, шпіталі, школы, вясковыя крамы, дапамагала М.Багдановічу выдаць першы зборнік вершаў “Вянок” і інш. Адкрыла беларускія школы ў Кухцічах (цяпер пас. Першамайск Уздзенскага р-на), Уздзе, Каменцы. Пасля апавяшчэння беларускай мовы дзяржаўнай і абавязковай (12 красавіка 1918 г.) у Беларусі, за 2 месяцы ў яе 18 маёнтках справаводства перайшло на дзяржаўную мову. Яе маёнтак наведвалі В.Іваноўскі, І. і А.Луцкевічы, Р.Скірмунт, А.Уласаў і інш. Пасля 1917 г. у эміграцыі: Польшча, Літва, Германія, з 1932 г. у Швейцарыі, дзе і памерла. Напачатку эміграцыі спрабавала вярнуцца на Радзіму, але беларускія ўлады ёй не дазволілі.  Еўрапейская арыстакратыя лічыла яе дзівачкай, што аддалася справе беларускіх мужыкоў, але Магдалена Радзівіл з годнасцю заяўляла: “Я – беларуска”.


У Старадарожскім мастацкім музеі экспануецца твор:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Магдалена Радзівіл – актыўны фундатар беларускага нацыянальнага Адраджэння”.

2002.

ДВП, алей.  40х30 см.