АЧАПОЎСКІ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 457 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
АЧАПОЎСКІ Міхаіл

Мікалаевіч (11,5.1788 — 21.1.1854)

 

 

Вучоныаграном, глебазнавец, асветнік. Нарадзіўся ў маёнтку Пацейкі на Навагрудчыне ў сям'і святара мясцовай грэкакаталіцкай царквы. Пасля заканчэння ў 1808 школы ў Нясвіжы паступіў на фізікаматэматычны факультэт Віленскага універсітэта, які скончыў у 1810, a ў 1812 абараніў дысертацыю на тэму «Пра глебы» i атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1812—19 працаваў адміністратарам у маёнтках барона А.Рэнэ на тэрыторыі заходняй Літвы i паўночнай Полыпчы, дзе ўкараняў прагрэсіўныя метады вядзення сельскай гаспадаркі. Быў праціўнікам прыгонніцтва, паншчыны. У   1819—22   вандраваў   па   Заходняй

Еўропе i вывучаў сістэму гаспадарання ў Англіі, Галандыі, Германіі, Францыі, Швейцарыі. Пасля вяртання зза мяжы (у 1822—32) прызначаны прафесарам сельскай гаспадаркі ў Віленскі універсітэт. У 1828 — візітатар (інспектар) школ у Вільні, у 1829 — цэнзар. Выконваў гэтыя абавязкі да закрыцця Віленскага універсітэта. Член навуковага камітэта пры Міністэрстве дзяржаўных маёмасцей у Пецярбургу, прамысловага савета, савета народнай асветы, навуковага таварыства пры ГорыГорацкім земляробчым інстытуце i інш. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе быў дырэктарам Марымонцкага інстытута сельскай гаспадаркі i лесаводства (1834—59). Аўтар шэрага навуковых прац, падрыхтаваных у асноўным на матэрыялах Беларусі i Літвы, сярод якіх «Пра глебу, яе апрацоўку i вырошчванне раслін» (першы i адзіны падручнік у школах Беларусі i Літвы да 1901), «Спосаб класіфікацыі глеб» (абедзве выдадзены ў Вільні ў 1825), «Погляд на сучасны стан гаспадарання ў паўночным клімаце» (т. 1—2, 1828—30), «Сельская гаспадарка» (т. 1 — 10, 1834—44; 2 выд. 1848—49) i дадатак да яе — «Навука аб эканоміі або кіраванні гаспадаркай» (т. 11, выдадзены пасмяротна ў 1856).

М. І.Аарошка.