БАГДАНОВІЧ Ангел

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 476 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.5%UNITED STATES UNITED STATES
26%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3.9%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАГДАНОВІЧ Ангел

Іванавіч [2(14). 10.1860— 24.3(6.4). 1907]

 

Удзельнік рэвалюцыйнага руху, публіцыст, крытык, рэдактар. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай губ. 3 1880 вучыўся на медыцынскім факультэце Кіеўскага універсітэта; быў чле­нам нарадавольскага гуртка, вёў пра­паганду сярод рабочых. У 1883 высла­ны ў Ніжні Ноўгарад, дзе пазнаёміўся з У.Г.Караленкам i пачаў супрацоўнічаць у шэрагу волжскіх выданняў. 3 1887 жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газ. «Волжский вестник». У 1893 у Пецярбургу стаў адным з арганізатараў нелегальней рэвалюцыйнадэмакратычнай   партыі   «Народнае права». Аўтар яе праграмнага дакумента — брашуры «Надзённае пытанне» (1894), у якім выстаўлялася патрабаванне ўвесці прадстаўнічае праўленне на аснове ўсеагульнага галасавання, свабоды веравызнання, друку, сходаў, недатыкальнасці асобы i палітычнага самавызначэння нацый. 3 прычыны арыштаў у шэрагу гарадоў у красавіку 1894 перасталі існаваць цэнтр партыі, друкарня i некаторыя мясцовыя трупы. У 2й палове 1890х гадоў Б. адышоў ад народніцтва i перайшоў на пазіцыі «легальнага марксізму». У пачатку 1890х гадоў супрацоўнічаў у час. «Русское богатство». У 1895—1096 ён рэдактар час. «Мир божий», на старо

нках якога прапагандаваў неабходнасць адукацыі для шырокіх слаёў на­рода, ідэі В.Р.Бялінскага, М.А.Дабралюбава, М.Г.Чарнышэўскага, выступаў у абарону рэалістычнай літаратуры дэмакратычнага кірунку. Пісаў пра падзеі рэвалюцыі 1905—07. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 часопіс быў забаронены. 3 1906 рэдагаваў часопіс «Современный мир».

 

Тв.: Годы перелома, 1895—1906: Сб. критич. статей. Спб., 1908.

Літ.: Корнилович Э.А. Оружием публициста // Корнилович Э.А. Люди ре­волюционного подвига. Мн., 1985.

Э.А.Карніловіч.