РАК-МІХАЙЛОЎСКІ Сымон Аляксандравіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 56 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.3%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.4%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
РАК-МІХАЙЛОЎСКІ Сымон Аляксандравіч

РАК-МІХАЙЛОЎСКІ Сымон Аляксандравіч

(02.04.1885, в. Максімаўка Вілейскага пав. – 27.11.1938, Мінск), дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст, педагог. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю,  педагагічны інстытут у Феадосіі (1912). Працаваў настаўнікам.  Удзельнік 1-й сусветнай вайны. Сябар Беларускй сацыялістычнай грамады, Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і яе вайсковай камісіі.  Заснавальнік і дырэктар беларускай настаўніцкай семінарыі ў м. Баруны Ашмянскага уезда (1920). Дэпутат (пасол) польскага сейма, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай сялянска-работніцкай грамады і намеснік старшыні ЦК (1922). Адзін з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. 15.11.1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на 12 гадоў турмы. У 1931 г. па абмену палітвязнямі пераехаў у Мінск. Працаваў дырэктарам гістарычнага музея. Арыштаваны 16.08.1933 г. па сфабрыкаванай справе “Беларускі нацыянальны цэнтр”. Пастановай КАД ПУБ 09.01.1934 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якую замянілі на 10 гадоў папраўча-працоўнага лагера на Салаўках. Зноў арыштаваны 05.09.1937 г. Вытрымаў нялюдскія катаванні.  Расстраляны 27.11.1938 г. Рэабілітаваны Ваенным трыбуналам БВА 16.08.1956 г. “за адсутнасцю саставу злачынства”.


У Старадарожскім мастацкім музеі знаходзяцца творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Рак-Міхайлоўскі”. 1993.

ДВП, алей. 40х30 см.

 


Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Сымон Рак-Міхайлоўскі” з нізкі “Дзеячы Беларускага нацыянальнага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15 см.