БАГУШЭВІЧ Марыя

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 471 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.6%UNITED STATES UNITED STATES
25.8%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАГУШЭВІЧ Марыя

Уладзіміраўна (псеўд. Рэгіна,   Ванда, В я н еда; 4.1.1865—1887)

 

 

Дзяячка рэвалюцыйнага руху ў Польшчы i на Беларусі. Нарадзілася ў в. Цапэрка Слуцкага пав. (цяпер Клецкі рн) у збяднелай дваранскай сям'і са старажытнага роду татарскага паходжання; па маці звязана далёкім сваяцтвам з родам Касцюшкаў. 3 1874 жыла ў Варшаве. Вучылася на вышэйшых гуманітарных курсах пры при­ватным пансіёне, у 1881 здала экзамен на званне народнай настаўніцы. 3 вер. 1882 працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа — дапаможнай арганізацыі парты i «Пралетарыят». Уступіўшы ў пачатку 1884 у «Пралетарыят», узначаліла Таварыства Чырвонага Крыжа. У ліпені 1884, пасля масавых арыштаў сярод кіраўнікоў «Пралетарыяту», ра­зам з беларусамі М.А.Манцэвічам, В.І.Разумейчыкам i іншымі стала на чале ЦК партыі. Пры яе непасрэдным

354

удзеле да восені 1884 была аб'яднана большасць рабочых гурткоў у Варша­ве, адноўлены разгромленыя партыйныя арганізацыі ў Лодзі, Згежы, ТамашавеМазавецкім. Распаўсюджвала марксісцкую літаратуру, вяла рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых i інтэлігенцыі, з'яўлялася аўтарам шэрага партыйных дакументаў. Наладзіла работу тайнай друкарні, выданне партыйнай газ. «Proletariat» («Пралетары­ят»), дзейнасць пераплётнай, сталярнай, швейнай i іншых майстэрняў, якія працавалі на патрэбы партыі. Устанавіла кантакты з польскай сацыялістычнай эміграцыяй у Жэневе i Парыжы, з дапамогай Разумейчыка, А.Кутасевіча, Г.Аляшкевіча, М.Войніча i іншых аднавіла сувязі з рэвалюцыянерамі Вільні, Беластока, Гродна, Мінска, Магілёва, Брэста, Нясвіжа, Слуцка i інш. 30.9.1885 арыштавана. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі ў 1887 выслана ў Сібір. Па дарозе вяла «Дзённікі». Не даехаўшы да месца ссылкі, цяжка захварэла i памерла ў краснаярскай перасыльнай турме.

 

Гв.: Pamietnik. Wroclaw, 1955.

Літ.: Baumgarte L. Dzieje Wielkiego Proletariatu. Warszawa, 1966; Czerepica W. Zwiazki rewolucjonstow Biaіorusi i Polski w latach 70—80 XIX wieku. Warszawa, 1985. В.М.Чарапіца.