БАКШАНСКІ Юльян

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 213 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

59.1%CHINA CHINA
37.9%UNITED STATES UNITED STATES
1.5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
0.3%GERMANY GERMANY
0.2%BELARUS BELARUS
0.2%AUSTRALIA AUSTRALIA
0.2%CANADA CANADA

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАКШАНСКІ Юльян

(1824—4.4.1863)

 

Удзельнік нацыянальна вызваленчага руху, публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Тупальшчына Свянцянскага пав. (цяпер Смаргонскі рн). Вучыўся ў Віленскай гімназіі. За сувязь з тайнымі студэнцкімі гурткамі i хаванне забароненых кніг у 1842 сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся з выгнання i ў сакавіку 1847 напісаў «Адозву да смаргонскіх сялян», у якой заклікаў аб'яднацца з мяшчанамі i салдатамі i выступіць супраць памешчыкаў, выказваў ідэю аб рашаючай ролі народных мае у жыцці грамадства, разглядаў народнае паўстанне як асноўны сродак вырашэння сацыяльных i нацыянальных праблем. Арыштаваны i засуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў у Нерчынску да 1858. У 1863 на радзіме арганізаваў i ўзначаліў атрад паўстанцаў i ў сутычцы з урадавымі войскамі загінуў у в. Свечкі. Пахаваны ў в. Плябань Вілейскага пав. (цяпер Маладзечанскі рн). На магіле помнік.

 

Літ.: Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Белоруссии в 30—40е годы XIX в. Мн., 1971. С. 97—102; Fajnhauz D. Ruch Konspirocyjny na Litwie i Biaіorusi, 1846— 1848. Warszawa. 1965. S. 213—237.