БАЛІНСКІ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 496 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАЛІНСКІ Міхаіл

Ігнатавіч (14.8.1794—22.12.1864)

 

Гісторык i публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Цярэспаль Полацкага пав. ў сям'і інфлянцкага чашніка. Скончыў Віленскі універсітэт (1818). Вывучаў літаратуру i гісторыю ў І.Лялевеля i права ў І.Даніловіча. У 1816—22 i 1829—30 супрацоўнік час. «Dziennik Wilenski», з 1818 разам з Лялевелем рэдагаваў   час.   «Tygodnik   Wilenski»

 

 

(«Штоднёвік Віленскі»). Член таварыства шубраўцаў, адзін з рэдактараў яго газ. «Wiadomosci brukowe» («Вулічныя навіны»). У 1818—22 сакратар Віленскага друкарскага таварыстваЛЗа ўдзел у падрыхтоўцы паўстання 1830—31 арыштаваны. 3 1836 жыў у Варшаве, адзін з заснавальнікаў навуковалітаратурнага часопіса «Варшаўская бібліятэка» («Biblioteka Warszawska»). 3 1847 у Вільні, віцэстаршыня Віленскай археалагічнай камісіі, член Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар публіцыстычных, гістарычных i гісторыкагеаграфічных даследаванняў, прысвечаных Беларусі. Разам з Ц.Ліпінскім выдаў даследаванне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 1843— 50), 3і том якога падрыхтаваны Б., дзе на падставе багатага дакументальнага матэрыялу пададзена гісторыя населеных пунктаў Беларусі (1846). Асвятляў гісторыю Беларусі як частку гісторыі Польшчы i польскай культуры.

 

Тв.: Historya Miasta Wilnia. Т. 1—3. Wilno, 1836—37; Dawna Akademia Wileсska. Petersburg, 1862; Pamiкtniki o Janie Sniadeckim... T. 1—2. Wilno, 1864—65.

Літ.: Prasa polska w latach 1661 —1864. Warszawa, 1976. S. 122—165; Пичета В.И. Введение в русскую историю: (Источ­ники и историография). М., 1923; К а х а ­н о ў с к i Г.А. Археалогія i гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI — XIX стст. Мн., 1984. Дз.У.Караў.