БАРАНЕЦКІ Іосіф

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 497 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.5%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БАРАНЕЦКІ Іосіф

Васілевіч (1843—6.4.1905)

 

Прыродазнавец, педагог. Нарадзіўся на Гродзеншчыне ў дваранскай сям'і. Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі. У 1860 паступіў на гісторыкафілалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта, але праз год перайшоў на прыродазнаўчае аддзяленне Пецярбургскага універсітэта, якое скончыў у 1866. У 1867— 69 працаваў хавальнікам батанічнага кабінета ў гэтым універсітэце. У 1870 абараніў магістэрскую дысертацыю «Даследаванне дыёсмасу ў дачыненні яго да раслін» (1887) i накіраваны на 2 гады за мяжу для ўдасканалення ведаў. Працаваў з вучонымібіёлагамі ў Германіі. Пасля вяртання ў Расію абараніў у 1873 доктарскую дысертацыю «Аб перыядычнасці сцякання соку травяністых раслін i прычынах гэтай перыядычнасці» i выбраны экстраардынарным прафесарам на кафедры батанікі Кіеўскага універсітэта, з 1877 — ардынарны прафесар. Пасля 30гадовай службы, у адпаведнасці з патрабаваннямі універсітэцкага статута, пакінуў кафедру i чытаў курс батанікі на медыцынскім факультэце. У 1897 выбраны членамкарэспандэнтам Акадэміі навук. У 1903 прызначаны дэканам фізікаматэматычнага факультэта Кіеўскага універсітэта. У 1904 выбра­ны старшынёй Кіеўскага таварыства даследчыкаў прыроды. Арганізаваў ва універсітэце лабараторыю фізіялогіі i

анатоміі раслін. Быў вучоныміндывідуалістам, таму школы вучняў не стварыў. Яго навуковая дзейнасць вялася ў 3 кірунках: вывучэнне здольнасці ганідый лішайнікаў да самастойнага жыцця; фізіялагічныя працы; анатомія раслін. Б. стварыў i ўдасканаліў некаторыя фізіялагічныя прылады. Аўтар «Курса батанікі для студэнтаў медыцынскіх факультэтаў» (1879) i шэрага навуковых публікацый у бюлетэнях Акадэміі навук, працах Кіеўскага таварыства даследчыкаў прыроды i ў іншых выданнях.

 

Літ.: Пуриевич К.А. О.В.Баранецкий // Зап. Киевского ова естествоиспы­тателей. 1910. Т. 20, вып. 4.