Старасвецкая Беларусь
Галерэі
Уваход
Зараз на сайце
Цяпер 192 госцяў анлайнБАРЗДЫНСКІ Авіт |
Факудзьевіч (1838—72)
Педагог i пісьменнік. Нарадзіўся ў дваранскай сям'i ў Барысаўскім пав. Мінскай губ. Адукацыю атрымаў у Мінскай гімназіі, потым на працягу года слухаў лекцыі ў педагагічным інце. У 1862 скончыў курс прыродазнаўчых навук Кіеўскага універсітэта. Працаваў настаўнікам прыродазнаўчай гісторыі, потым геаграфіі ў петразаводскай гімназіі. Займаўся вывучэннем флоры i фауны Алонецкай губ., чытаў публічныя лекцыі пра будову чалавечага арганізма, якія выклікалі цікавасць i збіралі шмат слухачоў. У 1867 пераведзены ў Кранштат на пасаду выкладчыка i выхавацеля ў пансіёне пры гімназіі. Займаўся таксама навуковалітаратурнай дзейнасцю. Аўтар прац «Аб складзе графіту, знойдзенага на рацэ Інгулец» (1862), «Матэрыялы для вывучэння рыбалоўства i палявання ў Алонецкай губерні» (абедзве ў 1867), «Прыродазнаўчагістарычныя нататкі з падарожжа па Алонецкай губерні», некалькіх артыкулаў у часопісе «Семья и школа». |