БЕЗ-КАРНІЛ0ВІЧ Міхаіл

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 458 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЕЗ-КАРНІЛ0ВІЧ Міхаіл

Восіпавіч [29.9(10.10). 1796— 7(19). 1.1862]

Беларускі гісторык, краязнавец i эт­нограф, вайсковы тапограф, статыстык, генералмаёр рускай арміі. Нарадзіўся ў дваранскай сям'і ў Магілёўскай губ. Скончыў 1ы кадэцкі корпус (1816). Пад яго кіраўніцтвам у 1831 —

 

 

47 праводзілася тапаграфічнае i вайсковастатыстычнае вывучэнне Мінскай, Наўгародскай, Віцебскай, Валынскай губерняў i Беластоцкай акругі. У час знаходжання на Беларусі збіраў гістарычны i этнаграфічны матэрыялы, на падставе якіх i выдаў кнігу «Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі з дадаткам іншых звестак, якія да яе ж адносяцца» (Спб., 1855), дзе таксама разгледжаны пытанні этнічнай тэрыторыі, побыту i культу­ры беларусаў. Тэрыторыю Беларусі абмяжоўваў Віцебскай i Магілёўскай губернямі, астатнія землі называў Літвой. Беларусамі лічыў толькі «нашчадкаў крывічоў», гаварыў пра беларусаў як пра асобны народ i ставіў ix у адзін шэраг з суседнімі народамі. Адзначаў згуртаванасць Полацкай зямлі ў 1230—40я гады ў барацьбе з нямецкай агрэсіяй, даказваў паходжан­не вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Віценя з роду полацкіх князёў. Даў даволі аб'ектыўную характарыстыку беларускага народа, апісаў яго цяжкае жыццё, аднак як памешчыкпрыгоннік для паляпшэння сялянскай гаспадаркі прапанаваў ссяляць сялян у вялікія вёскі, захоўваць патрыярхальныя сем'і i нават злучаць у адну сям'ю (адзін двор) невялікія сем'і суседзяў. Асобныя раздзелы кнігі прысвяціў апісанню народных абрадаў, звычаяў, вытворчай дзейнасці, народнай метэаралогіі. М.Г.Чарнышэўскі лічыў гэту кнігу «не бескарыснай для тых, у каго пад рукамі няма добрага збору кніг па рускай гісторыі». Аўтар кніг «Віцебская губерня» (1852).