БЕРМАН Іаан Андрэевіч

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 557 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.8%UNITED STATES UNITED STATES
25.7%CHINA CHINA
5.4%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
5%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
4%NEW ZEALAND NEW ZEALAND
2.8%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БЕРМАН Іаан Андрэевіч

(1830я гады — 16.1.1893)

 

Беларускі этнограф i краязнавец. Член Рускага геаграфічнага таварыст­ва. Нарадзіўся ў Вільні. Скончыўшы ў 1857 Літоўскую духоўную семінарыю, служыў свяшчэннікам у Ашмянскім i Кобрынскім паветах. Вывучаў народныя абрады, звычаі, вераванні, збіраў матэрыялы пра народны каляндар i метэаралогію, апісваў святы з побытавымі падрабязнасцямі ix правядзення. Пра спосабы вылічэння часу расказаў у серы i артыкулаў «Парадак народнага вылічэння часу i святочныя звычаі ў ПаўночнаЗаходняй Русі» (1869) i «Ка­ляндар па народных паданнях у Валожынскім прыходзе Віленскай губерні Ашмянскага павета» (1874), прывёў прыклад, як непісьменны селянін па памяці вызначаў адрэзкі часу паводле пэўных падзей у яго жыцці ці па свя­точных цыклах. У артыкуле «Назіранні нашага паўночназаходняга сялянства адносна надвор'я i ўраджаю» (1870) пералічаны народныя прыкметы, якія дапамагалі ў вызначэнні надвор'я i ўраджаю. Цікавымі з'яўляюцца i прык­меты пра надвор'е, звязаныя з назіраннямі селяніна за паводзінамі раслін, птушак, жывёл. У артыкуле «Чараўнікі i знахары заходнярускага простанароддзя» (1903) падкрэсліў рацыянальнасць i верагоднасць народных прыкмет, адзначаў забабоннасць многіх вераванняў. В.К.Бандарчык.