БІРУТА

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 373 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

48.7%UNITED STATES UNITED STATES
27%CHINA CHINA
5.7%SERBIA AND MONTENEGRO SERBIA AND MONTENEGRO
4.9%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
3%CANADA CANADA
2.6%GERMANY GERMANY
2.2%NEW ZEALAND NEW ZEALAND

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
БІРУТА

[сапр. Даравінская (Derewiсska) Амелія; 1863—27.7.1891]

 

Беларуская i польская фалькларыстка i этнограф. Нарадзілася ў в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса. Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала ў Лідскім пав., дзе запісвала беларускі фальклор i праводзіла этнаграфічныя назіранні. Друкавалася ў краязнаўчым часопісе «Wisra» («Вісла»). У 1889 змясціла ў ім нарыс «Дажынкі на Літве», у якім дала апісанне жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры Лідскага • павета, паданні «Сосны ў Лідзе», «Пра касцёл святой Ганны ў Вільні», «Паданне пра Пілакальную гару» ((у Ваўкавыскім пав.). У часопісе «Zbiуr wiadomoњci do antropologii krajowej» («Зборнік паве­дамленняў па айчыннай антрапалогіі». 1892. Т. 16) пасмяротна апублікаваны «Беларускія песні з Лідскага павета», куды ўвайшлі 24 тэксты пазаабрадавай лірыкі (сямейнабытавыя, рэкруцкія, любоўныя песні), i ў часопісе « Wisіaw (1899. Т. 13) нарыс «Над прускай граніцай» з апісаннем жыццёвага укладу літоўцаў паўднёвазаходняй часткі Ковенскай губ. Аўтар манаграфіі «Народ Лідскага павета» («Апісанне Лідскага павета», не збераглася). Асобныя рукапісы, дакументы, звязаныя з дзейнасцю Б., знаходзяцца ў архівах Вільнюса i Варшавы.

І.У.Саламевіч, У.А.Васілевіч.