СЕРАДА Янка (Іван)

Уваход



Зараз на сайце

Цяпер 45 госцяў анлайн
JoomlaWatch Stats 1.2.7 by Matej Koval

Countries

46.8%RUSSIAN FEDERATION RUSSIAN FEDERATION
36.3%UNITED STATES UNITED STATES
6.4%SWITZERLAND SWITZERLAND
3%AUSTRALIA AUSTRALIA
2.4%BELARUS BELARUS
1.2%GERMANY GERMANY
0.9%UNITED KINGDOM UNITED KINGDOM

 

 

 

 

Rating All.BY Каталог TUT.BY

 

 

DIR.BY

 

 


 
СЕРАДА Янка (Іван)

СЕРАДА Янка (Іван)

(01.05.1879, в.Задзвеі Навагрудскага пав. – 1943 (?), Краслаг  Краснаярскі край), палітычны дзеяч Беларускага нацыянальна-дэмакратычнага Адраджэння. Першы Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец. Скончыў Варшаўскі ветэрынарны інстытут. Ваяваў на Манчжурскім фронце, афіцэр, удзельнік 1-й сусветнай вайны. Старшыня Прэзідыума Усебеларускага з’езду (снежань 1917). У кіраўніцтве Рады БНР (1919 – 1920). Навуковец Інбелкульта, дырэктар тэхнікума, дацэнт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. З ліпеня 1930 г. – вязень. Вытрымаў нялюдскія катаванні за сваю любоў да Радзімы. Баявы афіцэр, патрыёт, палітык, вучоны, нязломны Беларус, чалавек-легенда – рэабілітаваны  ў 1988 і ў 1989 гадах.


У Старадарожскім мастацкім музеі прадстаўлены творы:

 

Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Іван Серада – Першы старшыня Рады БНР”. 1994.

ДВП, алей. 40х30 см.

 


Анатоль Змітравіч Крывенка (1942, Мінск).

“Партрэт Першага старшыні Рады БНР – Івана Серады”. 2004.

Кардон, алей. 50х41 см.

 


Мікола Лаўрэнцьевіч Несцярэўскі (1931, Мінск).

“Іван Серада” з нізкі “Дзеячы Вялікага Беларускага Адраджэння”. 2005.

Кераміка, вашчэнне. 30х15см.